Жаргон: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д robot Modifying: id
Vojt V (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 19:
Е. Р. Раманаў запісаў каля 1000 словаў любецкага лемента ў Амсьціслаўскім, Клімавіцкім, Чэрыкаўскім і Чавускім паветах Магілёўскай губэрні. Сярод іх, напрыклад, такія, як ''дылька'' 'вада', ''сиянка'' 'сонца', ''кудень'' 'дзень', ''лох'' 'мужык, мужчына', ''шусцяни́н'' 'мешчанін', ''тройман'' 'твар', ''лыкша'' 'каша', ''настыжник'' 'спадніца', ''клюжать'' 'ляжаць', ''явлыда'' 'карова', ''лапуха'' 'капуста', ''учинятца'' 'маліцца', ''клёвый'' 'добры', і г. д.
 
Нарэшце, у апублікаванай у [[1912]] годзе ў «Беларускім зборніку» (9 выпуск) «Спробе слоўніка ўмоўных моваў Беларусі» Е. Р. Раманаў зьмясьціў звод усіх вывучаных да таго часу беларускіх умоўных моваў. Раманаў спрабаваў высьветліць паходжаньне гэтых моваў разам з гісторыяй узьнікненьня саміх моваў. Так, ён лічыў, што пасьля падзеньня [[БізантыяБізантыйская імпэрыя|Бізантыі]] на [[Русь]] хлынулі натоўпы грэцкіх і афонскіх манахаў, якія зьбіралі ахвяраваньні на храмы і манастыры; пасьля гэтага і зьявіліся на нашай зямлі «кубракі» і «лабары» з такімі ж мэтамі, мова якіх была часткова падобнай на афонскую («афінскую»). Усе гэтыя лемезні, лементы, гаўрыднікі мелі, на думку Раманава, агульнае паходжаньне. Ён прыводзіць цэлыя выразы на ўмоўных мовах, напрыклад: ''Гурь маньку́ хавбо́в'' 'Дай мне грошай' (Дрыбін); ''Похли́м ке́ро ке́рить'' 'Пайшлі піва піць' (тамсама); ''Клёво хве́сить'' 'Добра сьпявае' ([[Шклоў]]). Навукоўца адзначае і перамены, якія адбываліся ва ўжываньні ўмоўных моваў: напрыклад, было заўважана, што жабрацкая моладзь («любкі» Магілёўскай губэрні) з усё меншай ахвотай вывучала любецкі лемент, аддаючы перавагу адверніцкай гаворцы, г. зн. звычайнай [[беларуская мова|беларускай мове]], але з дабаўленнем або ўстаўкай у словы пэўных гукавых элемэнтаў (''хер, ку, шу, ша, це, уймуд'' і г. д.). Такая гаворка, напрыклад, поўнасьцю выцесьніла «лемент» з мовы жабракоў Слуцкага павету Менскай губэрні. Е. Р. Раманаў параўнаў беларускія ўмоўныя мовы з расейскімі й польскімі. У другой палове [[20 стагодзьдзе|20 стагодзьдзя]] спробу параўнаць ўсходнеславянскія ўмоўныя мовы зрабіў В. Д. Бандалетаў.
 
Лексыка беларускіх умоўных моваў (іх таксама называюць арго або арґо) часткова запазычаная з [[грэцкая мова|грэцкай]], [[нямецкая мова|нямецкай]] і іншых моваў, часткова створаная на базе беларускай. Напрыклад, былі запазычаныя такія словы: ''мелюс'' 'мёд', ''макрый'' 'малы', ''петрус'' 'камень' (з грэцкай), ''штэк'' 'палка', ''цигаль'' 'каза', ''шнейдэр'' 'кравец' (зь нямецкай ці [[ідыш]]), ''сьвяно'' 'сьвята', ''девент'' 'дзевяць' (з польскай), ''басать'' 'рэзаць' (з татарскай). Шмат словаў у гэтых арґо і з адверніцкай гаворкі, г. зн. мовы, словы якой уяўляюць сабой скажоныя (перастаноўкай складоў ці ўстаўкай іншых гукаў) словы беларускай мовы: ''куба́куцька'' 'бацька', ''шуха́шута'' 'хата', ''кувясна́'' 'вясна'. Урэшце, у складзе гэтых гаворак былі словы, створаныя на базе беларускай мовы з дапамогай розных словаўтваральных сродкаў: ''хадырки'' 'ногі', ''касьляты'' 'яблыкі', ''рыкуха'' 'карова', ''кругляки'' 'яйкі'.