Янка Геніюш: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Янка Геніюш''', '''Іван Пятровіч Геніюш''' ([[24 лютага]] [[1902]], [[Крынкі]], [[Беласточчына]] - [[19 лютага]] [[1979]], [[Зэльва]]) — беларускі грамадскі дзеяч, ахвяра палітычных рэпрэсый, муж паэткі [[Ларыса Геніюш|Ларысы Геніюш]].
{{Накід}}
'''Янка Геніюш''' ([[24 лютага]] [[1902]], [[Крынкі]], [[Беласточчына]] - [[19 лютага]] [[1979]], [[Зэльва]]) — беларускі грамадскі дзеяч, ахвяра палітычных рэпрэсый, муж паэткі [[Ларыса Геніюш|Ларысы Геніюш]].
 
Пасьля школы паехаў у [[Прага|Прагу]]. Паступіў у [[Карлаўскі Ўнівэрсытэт]], пасьля яго заканчэньня атрымаў мэдыцынскую адукацыю докатара-вэнэроляга.
Радок 8 ⟶ 7:
Сябраваў з многімі беларускімі дзеячамі, што жылі ў Празе, у тым ліку і кіраўніцтвам [[БНР]]. Актыўны сябра Праскага камітэта Беларускай народнай самапомачы.
 
Пад час нямецкай акупацыі, на беларускім сходзе адмовіўся падпісаць тэлеграму да [[Адольф Гітлер|Адольфа Гітлера]]. Аднак Ермачэнка падрабіў пад капірку подпісы ўдзельнікаў сходу і даслаў тую тэлеграму. Пасьля яна трапіла ў [[Масква|Маскву]] і на падставе яе спадара Генюіш судзілі.
 
У [[1943]] годзе Янка Геніюш трапляе ў Беларусь у [[Слонім]]. Працуе тамака гебіткамісаратрцам (кіраўнік райздрава). Пасьля канфлікту са слонімскі гебіткамісарам Эрэнам (Сп. Янка запытаўся ў таго, хто на гэтай зямлі гаспадар), Геніюшу давялося пераехаць у [[Баранавічы]]. Ад большыхз наступстваў яго выратавала "слава" падпісанта тэлеграмы да Гітлера.
 
У [[1948]] годзе Янка геніюш разам з жонкай Ларысай, былі арыштаваныя і вывезены ў [[СССР]]. Тамака яны незаконна былі пазбаўлены чэхаславацкага грамадзянства і асуджаныя [[Вярхоўны суд БССР|Вярхоўным судом БССР]] на 25 год. Частку тэрміну адбыў на [[Варкута|Варкеце]]. Пасьля сьмерці Сталіна пераведзены ў Мардовію.
 
Сям'я Геніюшаў была датэрмінова вызвалена ў [[1956]] годзе. Аднак ім не дазволілі вярнуцца ў Чэхаславакію. Ларыса Геніюш не прыняла савецкага грамадзянства да канца жыцьця. Мела пашпарт СССР са штампам "неграмадзянін СССР". Геніюшы пасяліліся ў [[Зэльва|Зельве]] ў хаце бацькі Янкі па вуліцы Савецкай, 7а.
 
Сам Янка Геніюш ўладкаваўся працаваць ў мясцоцы шпіталь і паліклініку. У яго кабінэце вісеў партрэт [[Францыск Скарына|Францішска Скарыны]]. Добра разьбіраўся ў нэўралёгіі, сэксалёгіі, вэнарычных хваробах. Працаваў хірургам і тэрапеўтам.
 
У госьці да Геніюшаў часта прыяджалі госьці, былыя палітзьняволеныя і літаратары. [[Мікола Канаш]], [[Пятро Рашэтнік]], [[Уладзімір Караткевіч]], [[Алег Лойка]], [[Данута Бічэль]], [[Юрка Голуб]], [[Алесь Траяноўскі]] і штат іншых.
 
На пахаваньне Янкі Геніюша з'ехалася шмат народу. [[Андрэй Вайтовіч]] са [[Слонім]]а зрабіў па ім помнік. Пасьля сьмерці Ларысы Геніюш на магілі паставілі новы, агульны.
 
== Вонкавыя спасылкі ==