Вікіпэдыя:Правілы і рэкамэндацыі/Шапка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
 
Сэкцыя мэтадалёгіі перанесеная ў адпаведны праект
Радок 1:
{{Панэль індэксу ўнутраных матэрыялаў}}
{{Правіла}}
 
<div style="padding: 10px; text-align:left; font-family:sans-serif; font-size: 10px; border:solid 1px #88e; margin:2px 2px 10px 2px; background:#eef;">
 
Радок 6 ⟶ 7:
 
Правілы і рэкамэндацыі выражаюць стандарты, па якіх быў дасягнуты кансэнсус сярод удзельнікаў, кожны са сваёй ступеньню важнасьці: [[Вікіпэдыя:Сьпіс правілаў|правілы]] — абавязковыя для выкананьня ўсімі ўдзельнікамі, [[Вікіпэдыя:Сьпіс рэкамэндацый|рэкамэндацыі]] ж носяць больш характар парадаў. Відавочна, што ніводны звод правілаў ня здольны ахапіць абсалютна ўвесь спэктар пытаньняў і аспэктаў, таму імі трэба карыстацца сыходзячы з агульнага сэнсу. І, калі ўдзельнік парушае ''дух'' гэтых правілаў, няхай тэхнічна не парушыўшы ніводзін зь іх, ён заслугоўвае вымовы. Тыя ж удзельнікі, якія праяўляюць [[Вікіпэдыя:Лічыце за добрыя намеры|добрыя намеры]], [[Вікіпэдыя:Этычныя паводзіны|ветлівасьць]] і шукаюць дасягненьня [[Вікіпэдыя:Кансэнсус|кансэнсусу]], заслугоўваюць гасьціннага асяродзьдзя.
 
Стварэньне правілаў і рэкамэндацыяў, таксама як і ўнясеньне зьменаў у іх адбываецца наступным чынам:
# Адзін ці група сталых удзельнікаў фіксуюць свой пазытыўны вопыт стварэньня ці рэдагаваньня артыкулаў у пэўным дакумэнце, па якім дасягаецца кансэнсус сярод астатніх удзельнікаў.
# Удзельнік ці, зноў жа, група ўдзельнікаў прапануе ўнесьці зьмену ў існуючую практыку рэдагаваньня і спрабуе знайсьці кансэнсус ў рэалізацыі гэтай зьмены сярод астатніх удзельнікаў, прапануючы суполцы дакумэнт, у якім зафіксаваная сутнасьць зьмены.
# [[Джымі Ўэйлз]], [[m:Board of Trustees|Савет Вікіпэдыі]] ці [[m:Developers|распрацоўшчыкі]] робяць заявы (задакумэнтаваныя і абавязковыя для падпарадкаваньня), якія тычацца прынамсі аўтарскіх правоў, прававых аспэктаў, загрузкі сэрвэраў.
 
Фактычна, першы з гэтых варыянтаў і зьяўляецца асноўнай крыніцай правілаў і рэкамэндацыяў. Іншымі словамі, трэба спачатку папрацаваць у нейкім кірунку, сутыкнуцца з праблемай, з рознымі падыходамі, паспрачацца, дасягнуць кансэнсусу і толькі тады прапаноўваць правіла. У гэтым выпадку яно аказваецца «адшліфаваным» і звычайна «праходзіць». Калі ж правіла гіпатэтычнае, то верагоднасьць дасягнуць па ім кансэнсусу не вялікая.
 
Перад тым, як нейкая добрая і сталая практыка стварэньня і рэдагаваньня матэрыялаў афармляецца ў выглядзе афіцыйнага правіла ці рэкамэндацыі, яна праходзіць стадыю '''[[:Катэгорыя:Вікіпэдыя:Прапанаваныя правілы і рэкамэндацыі|прапановы]]''' — гэта праект правіла ці рэкамэндацыі, па якім кансэнсус яшчэ не дасягнуты, ці які яшчэ абмяркоўваецца.
 
[[:Катэгорыя:Вікіпэдыя:Адхіленыя прапановы правілаў і рэкамэндацый|Адхіленыя прапановы]] — тыя прапановы правілаў, па якіх цягам разумнага часу пагадненьне так і не было дасягнутае. Каб прапанова была адхіленая не абавязкова, каб яна была безумоўна адхіленая пераважнай бальшынёй удзельнікаў. Калі меркаваньні ўдзельнікаў нэўтральныя ці кансэнсус незразумелы і не назіраецца прагрэс, тады гэта таксама зьяўляецца падставай адхіліць прапанову. Невялікая дапрацоўка праекту прапановы наўрад ці здольная зьмяніць сытуацыю кардынальна і ў гэтым выпадку рэкамэндуецца перапрацаваць прапанову поўнасьцю, верагодна падышоўшы да яе зь іншага боку.
 
Кожны ўдзельнік, у тым ліку і '''''Вы''''', зьяўляецца назіральнікам і рэдактарам Вікіпэдыі. У Вікіпэдыі няма галоўнага рэдактара, ці мэханізму цэнзуры, калі артыкул праходзіць зацьверджаньне перад выданьнем. Актыўныя ўдзельнікі выпраўляюць фармат і зьмест, калі гэта патрэбна, сыходзячы з агульнага сэнсу ці з існуючых правілаў.