Пётар Уластовіц: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 19:
Канфлікт паміж князем і ягоным палятынам нарастаў яшчэ й з тае прычыны, што Пётр ня браў удзелу ў грамадзянскай вайне й намагаўся ўлагодзіць братоў. Тым ня менш яшчэ ў [[1145]] Уладыслаў быў запрошаны на шлюб сына Пятра. Але ўжо напачатку наступнага году князь абвясьціў Уластовіца здраднікам. Да двору Пятра на Олбіне быў дасланы рыцар Добак, які з нагоды перадачы важных дакумэнтаў ад князя мусіў зьняволіць яго. Зранку пасьля прыёму Добак напаў на Ўластовіца й паланіў яго. Княгіня Агнешка дамагалася сьмерці палятына, але таму было пакінутае жыцьцё, аднак Пятра асьляпілі й адсеклі яму язык як здрадніку.
 
[[Выява:PiotrWlostowic.jpg|thumb|Малюнак труны Пятра й Марыі]]
Даведаўшыся пра гэта большасьць прыхільнікаў Пятра Ўластовіца перайшла на бок малодшых братоў Уладыслава. Да таго ж сам былы палятын выехаў на Русь, дзе намаўляў [[кіеў]]скага князя да вайны з Польшчай. У выніку Ўладыслаў быў разьбіты й выгнаны з краіны, за што й атрымаў сваю мянушку.
 
Радок 26 ⟶ 27:
 
Паводле легенды, пасьля аднае споведзі Пётр атрымаў у якасьці пакуты збудаваць 70 ці болей касьцёлаў. Такім чынам былі заснаваныя 77 касьцёлаў і іншых каталіцкіх будынкаў, у т.л. у Ўроцлаве: [[Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Уроцлаў)|Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі]], [[Касьцёл сьвятога Ідзі (Уроцлаў)|Касьцёл сьвятога Ідзі]], абацтва аа. бэнэдыктынаў на Олбіне з [[Касьцёл сьвятога Вінцэнта (Уроцлаў)|касьцёлам сьвятога Вінцэнта]], [[Касьцёл сьвятога Міхала (Уроцлаў)|сьвятога Міхала]], Усіх сьвятых і [[Касьцёл сьвятога Марціна (Уроцлаў)|Касьцёл сьвятога Марціна]]. Само абацтва не захавалася, але пра ягоную былую веліч можа сьведчыць Олбінскі іканастас. Ад імя прыдомка Ўластовіца [[раманскі стыль|раманскія касьцёлы]] ў Польшчы назывюцца дунінавымі.
 
== Спасылкі ==
* [http://dunin.oeiizk.waw.pl/wlost/dunin/drzewa/Wlost1.htm Нашчадкі Пятра]
* [http://dunin.oeiizk.waw.pl/wlost/dunin/firlej.htm Біяграфія]
 
[[Катэгорыя:Дуніны]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Польшчы]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1153 годзе]]
 
[[en:Piotr Włostowic]]
[[fr:Piotr Włostowic]]
[[pl:Piotr Włostowic]]