Гіп-гоп: розьніца паміж вэрсіямі

2 байты выдалена ,  14 гадоў таму
няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Хіп-Хоп як стыль жыцьця нарадзіўся вельмі даўно ў розных кутках ЗША, але ўласьцівай яго радзімай лічаць Паўднёвы Бронкс, адзін з самых бедных раёнаў Нью-Ёрка.
Якраз ў гэтую частку горада трапіў у 67-ым годзе, прыехаўшы з Ямайкі хлопчык Клів Кампбэл, якога пазьней назвалі Кул Хэрк. Менавіта яго лічаць адным з піянераў Хіп-Хопа. Пачынаючы з 69 года Кул Хэрк быў бывальцам маладзёвых тусовак і імпрэз. Каб вылучыцца сярод сваіх знаёмых, ён вырашыў уключаць на танцах вінілавыя кружэлкі, бо раней былі толькі такія, якіх не ў каго не было. Тады, пры дапамозе свайго бацькі, ён атрымаў вельмі рэдкі, на тыя часы альбом Джэймса Браўна - “Sex Machine”, які быў яскравым прыкладам уваходзячага тады ў моду “фанка”. З цягам часу Кул зрабіўся тым, што пазьней атрымала назоў “Ді-Джэй”, а сама чыннасьць пачала назвацца “діджэінгам”. Існаваў і другі назоў прафесыі таго, хто дабіраў кружэлкі для танцаў, пускаў іх і адначасова іх анансаваў – масьцер цэрэмоніі, у арыгінале “master of ceremony”, у скароце - MC – Эм-Сі.
 
Пазьней, калі Ді-Джэі ўжо не проста анансавалі кружэлкі, пачалі вымаўляць пад музыку рытмічныя тэксты, гэта ўжо ператварылася ў новы від творчасьці, названы словам – RAP. Ёсьць дзьве разшыфроўкі гэтай абрывіатуры. Некаторыя спецыялісты разшыфроўваюць яе як Rhythmical American Poetry (Рытмічная Амерыканская Паэзія), іншыя кажуць - Read and Play (Чытай і Забаўляйся).
А “эм-сі” зрабілася сынонімам рэп’а, ужо тады калі рэперамі зрабіліся не толькі ді-джэі, а спецыяльныя выканаўцы.
Тое што выдумаў Кул Хэрк, можна прыблізна апісаць, як сумесь ігры дзьвух кружэлак, з адпаведнымі выразкамі гукаў. Гэты часта ўлётны, скрыты дзесьці паміж зусім не танцавальнай какафоніяй гукаў, часта працяглы на некалькі сэкунд, фрагмент, пульсуючы шалёным рытмам перкусыі, запетляны (сёньня выкарыстоўваецца да гэтага сэмплеры, але раней усё было ў руках ді-джэя, каторы клаў на грамафоны дзьве копіі такога самага вініла і зьменяў некалькі сэкундную частку песьні ў некалькі хвілінны баль для ўха й ног), стварыў з пачатку фундаменты Хіп-Хоп’а, а пазьней амаль усёй сучаснай музыкі. Электро, хаўс, тэхно, а таксама брэйк-біт, драм’анд’бэйс – гэта ўсё дзеці, або найменьш бліская радня Хіп-Хоп’а.
 
Сам Хэрк распавядае, што калісьці ён уключыў адрывак песьні Джэймса Браўна “Give It Up Or Turn It Loose”, у тым часе калі якраз грала песьня Майкла Вінэра “Bongo Rock”. Маладыя людзі, якія толькі й чакалі такой, больш энэргічнай музыкі, адразу кінуліся танцаваць у стылі, якія пазьней быў названы “брэйк-дэнсам”. Справа ў тым, што тая ўстаўка, дазваляючая танцаваць хоць і не доўга, але па-новаму й называецца “брэйк”, або “брэйк-даўн”. Таму брэйк і суправаджаючы яго рэп, сталі сынонімам Хіп-Хоп’а.
 
Кул Хэрк, адрозьніваўся асобым густам у падборы кружэлак для діджэінга. Ён ніколі не пераігрываў поп-гіты, а наадварот адыходзіў у бок, аддавая перавагу жосткаму фанку, які пазьней стаўся галоўным стылявым стрыжням Хіп-Хоп’а.
Ананімны ўдзельнік