Сьцяг Паўночнай Ірляндыі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: thumb|right|250px|Сьцяг Паўночнай Ірляндыі (Ольстэрскі сьцяг) '''Сьцяг [[Паўночная І...
 
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 2:
'''Сьцяг [[Паўночная Ірляндыя|Паўночнай Ірляндыі]]''' ў цяперашні час афіцыйна прадстаўлены [[сьцяг Вялікабрытаніі|сьцягам Вялікабрытаніі]]. У [[1924]] годзе ўрад Вялікабрытаніі дараваў ўраду Паўночнай Ірляндыі сьцяг, т. зв. сьцяг [[Ольстэр]]у, які афіцыйна выкарыстоўваўся ў [[1953]]—[[1973]] гг. Сьцяг складаўся з чырвонага крыжу Сьв. Георгія ([[сьцяг Ангельшчыны]]) з накладзенай на яго шасьціканцовай (па ліку графстваў) зоркай, з выявай кароны і «чырвонай рукі» (гістарычны сымбаль Ольстэру).
 
Выява «чырвонай рукі» зьвязана з легендай аб тым, як адзін з сыноў састарэлага кіраўніка адсёк сабе пэндзаль рукіручыцу і кінуў яе на бераг падчас спаборніцтва па [[веславаньне|веславаньню]] на лодках з умовай «чыя рука першай кране берагу - той і будзе валодаць гэтай зямлёй».
 
У 1973 годзе парлямэнт Паўночнай Ірляндыі быў распушчаны, сьцяг згубіў афіцыйны статус, цяпер выкарыстоўваецца спартовымі зборнымі Паўночнай Ірляндыі, лаялісцкімі ўзброенымі групоўкамі і [[Пратэстанцызм|пратэстанцкай]] абшчынай як неафіцыйны сымбаль рэгіёну; паводле брытанскіх законаў, адзіным афіцыйным паўночнаірляндзкім сьцягам зьяўляецца [[сьцяг Вялікабрытаніі]]<ref>[http://www.parliament.uk/commons/lib/research/notes/snpc-04474.pdf The Union Flag and flags of the United Kingdom]{{ref-en}}</ref>. Перыядычна ўзьнікаюць дэбаты аб неабходнасьці сьцьвярджэньня новага афіцыйнага сьцягу Паўночнай Ірляндыі.