Такелаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jim (гутаркі | унёсак)
пачатак
 
Jim (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 1:
{{Накід:Геаграфія}}
 
{{Краіна|
Назва = Такелаў |
Радок 42 ⟶ 40:
}}
 
'''Такела́ў''' – залежная тэрыторыя [[Новая Зэляндыя|Новай Зэляндый]], разьмяшчаецца на трох каралавых атолах, якія маюць агульную назву – [[Такелаў (выспы)|Выспы Такелаў]].
 
 
== Гісторыя ==
 
Выспы Такелаў былі заселеныя [[Палінэзійцы|палінэзійцамі]], якія рухаліся з іншых выспаў [[Акіянія|Акіяніі]]. У [[1889]] годзе [[Вялікабрытанія]] ўсталявала тут свой пратэктарат, а ў [[1916]] годзе далучыла выспы да сваёй калёніі ''Выспы Гілберта і Лагуны''. У [[1925]] годзе брытанцы перадалі уладу над выспамі Новай Зэляндыі. З [[1926]] да [[1948]] года Такелаў былі далучаныя да [[Заходняе Самоа|Заходняга Самоа]], якое у той час так сама знаходзілася ў залежнасьці ад Новай Зэляндыі.
 
Да [[1979]] года на выспы прэтэндавалі [[ЗША|Злучаныя Штаты]], якія ў [[1925]] годзе анэксавалі выспу [[Сўэйн]] якая адносіўся да Такелаў. У [[1979]] годзе паміж ЗША і Новай Зэляндыяй была падпісана дамова, згодна з якой ЗША прызналі новазэляндзкую ўладу на выспах Такелаў, а Новая Зэляндыя прызнала амэрыканскую ўладу над Сўэйнам. Аднак гэтую дамову не прыхнала мясцовая ўлада Такелаў, якія лічыць выспу Сўэйн сваёй тэрыторыяй.
 
== Палітыка ==
 
Фармальна кіраўніком тэрыторыі зьяўляецца брытанская каралева [[Элізабэта ІІ]], ад імя якой непасрэдным кіраўніком тэрыторыі зьяўляецца [[Дэвід Пэйтан]]. Мясцовым [[прэм'ер-міністар|прэм'ер-міністрам]] зьяўляецца [[Курэса Насаў]], які кіруе мясцовай радай, складаючайся з прадстаўнікоў трох выспаў. [[Заканадаўчая ўлада]] на выспах належыць аднапалатнаму парлямэнту (45 дэпутатаў), у склад якога выбіраюцца па 15 прадстаўнікоў ад кожнай выспы.
 
Зьнешнія зносіны і абарону выспаў забясьпечвае Новая Зэляндыя, а ўсімі унутранымі справамі займаюцца мясцовыя ўлады.
 
== Геаграфія ==
 
Такелаў знаходзіцца на групе выспаў – Выспы Такелаў, якія складаюцца з трох каралавых атолаў: [[Атафі]], [[Нукунону]] і [[Факаофа]]. Выспы знаходзяцца паміж [[Гаваі|Гаваямі]] і Новай Зэляндыяй. Тут няма ніякіх марскіх партоў і аэрапортаў.
 
== Адміністрацыйны падзел ==
 
Такелаў дзеліцца на тры адміністрацыйныя адзінкі згодна з колькасьцю атолаў. Дынастычнае кіраваньне мясцовымі ўладарамі атолаў было зьліквідаванае ў [[1916]] годзе [[Вялікабрытанія|брытанцамі]], але ў канцы [[1980-я|1980]]-х г.г. адбылася рэстаўрацыя дынастычнага кіраваньня, толькі цяпер мясцовыя уладары завуцца ''Faipule'', ці “кіраўнікі урада”.
 
== Эканоміка ==
 
Такелаў мае вельмі слабую [[Эканоміка|эканоміку]]. Дэфіцыт бюджэту складае 82%, СУП на аднаго жыхара вагаецца вакол 1000 $ у год. Эканамічнае жыцьцё тэрыторыі трымаецца на дапамозе Новай Зэляндыі, якая капмэнсуе дэфіцыт бюджэта і зьяўляецца асноўным зьнешнеэканамічным партнэрам Такелаў.
 
Асноўнымі [[Сельская гаспадарка|сельскагаспадарчымі]] культурамі выспаў зьяўляецца [[какосавы арэх]], [[копра]], [[хлебнае дрэва]], [[папая]] і [[банан]]ы.
 
== Дэмаграфія ==
 
На выспах жыве каля 1,5 тыс. чалавек, у асноўным палінэзійцаў, якія карыстаўцца [[Ангельская мова|ангельскай]] і [[Такелаўская мова|такелаўскай]] мовамі. Слабая эканоміка тэрыторыі выклікала працоўную міграцыю, якая кіруецца ў асноўным у бок Новай Зэляндыі. Штогод колькасьць насельніцтва скарачаецца на 0,9%.
 
== Культура ==