Вікіпэдыя:Галасаваньні/Назвы спаборніцтваў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Супраць: меркаваньне
аргумэнтацыя
Радок 20:
# {{Супраць}} Згодзен з аргумэнтацыяй [[Удзельнік:EugeneZelenko|EugeneZelenko]], [[Удзельнік:Bocianski|Bocianski]] і [[Удзельнік:Red Winged Duck|Red_Winged_Duck]] на старонцы абмеркаваньня. --[[Удзельнік:Юрцэвіч Дзьмітры|yurtsevich]] 20:52, 24 чэрвеня 2008 (UTC)
::Вельмі цікава пабачыць тыя аргумэнты. Калі ласка, дакажыце, што па правілах беларускай мовы назвы спартовых спаборніцтваў неабходна пісаць толькі з прыстаўкай ''году''. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] 22:03, 24 чэрвеня 2008 (UTC)
::: Вы хочаце сказаць, што на старонцы абмеркаваньня няма ўвогуле ніякіх аргумэнтаў? ;) Не кіпяціцеся, калі ласка, гэта ані дапамагае абмеркаваньню, ані падымае вас у вачах іншых. Каб усё ж такі удакладніць сваю пазыцыю, яшчэ раз тое, што ўжо было сказана. Мяркую блытаніна пайшла ад таго, што афіцыйныя назвы алімпіяд пішуцца на ангельскай мове, а ў гэтай мове пры лічбе году слова «год» не ўжываецца, ніколі! Гэта такая моўная норма ў ніх: [[:en:Anglo-Swedish War (1810–1812)]], [[:en:Italian War of 1542–1546]], [[:en:Expo 2000]] і г.д. З другога боку ў беларускай і напрыклад рускай мовах слова «год» ужываецца заўсёды!: [[:ru:Война 1812 года]], [[:ru:Польское восстание 1863 года]], [[:be-x-old:Паўстаньне 1863-1864 гадоў]]. Гэта такая норма, калі напісаць «Паўстаньне 1863-1864» гэты выраз будзе выглядаць няскончанным з пункту гледжаньня беларускай мовы. Яшчэ адзін момант: калі ўжываецца афіцыйная назва на арыгінальнай мове, тады, натуральна, трэба пісаць як ёсьць - «Expo 2000», але пры перакладзе - «Выстава Expo 2000 году».
::: Падсумоўваючы. Аргумэнты ёсьць і, на мой погляд, даволі важкія. Нават думаю было б варта галасаваць ня «ці вы за тое, каб бяз слова год», а «вы за год, ці каб бяз слова год». --[[Удзельнік:Юрцэвіч Дзьмітры|yurtsevich]] 10:12, 25 чэрвеня 2008 (UTC)
# {{Супраць}}. Аргумэнтаў ужо было дастаткова ў абмеркаваньнях. Галоўны зь якіх — выкарыстаньне ліку бяз слова «году» будзе ў гэтым выпадку зьяўляцца памылкай, бо тут ён азначае менавіта год, а ня нумар ці нешта іншае. --[[Удзельнік:Red Winged Duck|Red_Winged_Duck]] 09:05, 25 чэрвеня 2008 (UTC)