Гарынь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: et:Gorõn
дапаўненьне
Радок 1:
{{Шаблён:Рака
'''Гары́нь''' — рака ў [[Украіна|Украіне]] й [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] [[Беларусь|Беларусі]], правая прытока [[Прыпяць|Прыпяці]]. Даўжыня 659 км. Плошча вадазбору 27,7 тыс. км². Пачынаецца ў [[Цярнопальская вобласьць|Цярнопальскай вобласьці]] Украіны, цячэ ў межах Падольскага і Валынскага ўзвышшаў, ніжняе цячэньне на [[Прыпяцкая нізіна|Прыпяцкай нізіне]], на Беларусі — у [[Столінскі раён|Столінскім раёне]]. Асноўныя прытокі на тэрыторыі Украіны: [[Случ]] (справа), [[Стубла]], [[Вілія]] (зьлева). Упадае ў Прыпяць 2 рукавамі (левы называецца [[Вятліца]]) у слаба асвоенай і незаселенай мясцовасці. Даўжыня ў межах Беларусі 82 км, плошча вадазбору 1,2 тыс. км². Суднаходства пачынаецца на адлегласці 291 км ад вусця. На тэрыторыі Беларусі на рацэ гарады [[Столін]] і [[Давыд-Гарадок]].
| назва = Гарынь
| арыгінальная_назва =
| выява =
| подпіс =
| даўжыня = 659 км
| выток = каля в. Воліца ([[Украіна]])
| вышыня_вытоку =
| вусьце = [[Прыпяць]]
| вышыня вусьця =
| сьцёк = 110 м³/с
| нахіл = 0,33 ‰
| плошча_басэйну = 27,7 тыс. км²
| краіны_басэйну = [[Беларусь]], [[Украіна]]
| левыя_прытокі =
| правыя_прытокі =
| мапа =
| катэгорыя_вікісховішча =
}}
 
'''Гары́нь''' — рака ўва [[Украіна|Ўкраіне]] й [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] [[Беларусь|Беларусі]], правая прытока [[Прыпяць|Прыпяці]] (басэйн [[Дняпро|Дняпра]]). Даўжыня 659 км (у межах Беларусі 82 км). Плошча вадазбору 27,7 тыс. км² (на тэрыторыі Беларусі 1,2 тыс. км²). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,33 ‰ (у Беларусі 0,1 ‰). Сярэднярочны расход вады ў вусьці 110 м³/с. Агульная падзеньне ракі 218 м.
 
==Асноўныя прытокі==
*'''Праваруч''': [[Случ]], [[Жырак]], [[Полква]], [[Цьвітоха]], [[Зульня]].
*'''Леваруч''': [[Стубла]], [[Вілія (басэйн Дняпра)]], [[Беражанка]], [[Сыран]], [[Вусьця]]
 
==На рацэ==
*'''Месты''': [[Столін]], [[Давыд-Гарадок]], [[Ізяляў]], [[Славута]], [[Няцешын]], [[Астрог]], [[Дубровіца]]
*'''Мястэчкі''': [[Гошча]], [[Рэчыца (мястэчка)|Рэчыца]]
 
==Агульныя зьвесткі==
Пачынаецца з крыніцы, што выходзіць на паверхню каля вёскі Воліца [[Тэрнопальская вобласьць|Тэрнопальскай вобласьці]] Ўкраіны на вышыні 345 м па-над узроўнем мора. У Беларусі — у [[Столінскі раён|Столінскім раёне]]. Упадае ў Прыпяць 2 рукавамі (левы называецца [[Вятліца]]) у слаба асвоенай і незаселенай мясцовасьці. Тэрыторыя вадазбору мае няправільную грушападобную форму, яго даўжыня 300 км, сярэдняя шырыня 92 км, найвялікшая шырыня ў сярэдняй частцы 200 км, у ніжняй - рэзка зьмяншаецца да 10 км.
 
==Месцазнаходжаньне==
Басэйн ракі Гарынь мяжуе на захадзе з басэйнамі рэчак [[Іква]], [[Стыр]] і [[Стубла]] на ўсходзе з басэйнамі рэчак [[Убарць]] і [[Сцьвіга]], на поўдні - з басэйнам ракі [[Днестар]].
 
==Рэльеф==
Верхняя частка басэйну да ўпадзеньня ракі Вусьця разьмешчаная на Валынска-Падольскім ўзвышшы і ўяўляе плато з адзнакамі 385,5 - 215 м, моцна падзеленае далінамі рэчак і бэляк (шчыльнасьць ярава-бэлькавай сеткі складае 1 - 1,25 км на 1 км² паверхні).
Сярэдняя й ніжняя часткі вадазбору ляжаць у вобласьці значна забалочанай нізіннай раўніны Палесься, адметнай плоскім рэльефам зь пяшчанымі пагоркамі.
 
==Карысныя выкапні==
У межах плато асноўныя выкапні: крэйдавыя пяскі, мэргелі, вапнякі й крэйда, што сустракаюцца ў выглядзе выступаў у далінах рэчак.
 
==Гаспадарчая дзейнасьць==
Рака ў высокай плыні выкарыстоўваецца, як крыніцы гідраэнэргіі ды для разьвядзеньня рыбы. Ад места Давыд-Гарадок да вусьця рака суднаходная на працягу 291 км. Значная частка басэйну разараная (звыш 60%). Заплыўныя лугі часткова разараныя, акультураныя або знаходзяцца пад выпасамі, што вядзе да іх дэградацыі, а таксама змыву пры паводках у рэчышча значных дамешкаў - арганічных, бактэрыяльных і цьвёрдага сьцёку.
 
 
==Гідранімія==
Назва ракі Гарынь паходзіць ад старажытнарускага слова "гарына" (гарыстая мясцовасьць). У далёкім мінулым рака так і называлася Гврына.
 
[[Катэгорыя:Рэкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Рэкі Ўкраіны]]
 
[[be:Рака Гарынь]]