Клягенфурт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 17:42, 22 чэрвеня 2008

Клягэнфурт-ам-Вёртэрзэ (па-нямецку: Wörthersee, па-баварску: Klångfurt am Werthasee, па-славенску: Celovec — Цэлавец, Celovec ob Vrbskem jezeru) — горад на поўдні Аўстрыі, цэнтар фэдэральнай зямлі Карынтыі. У наяўны момант колькасьць жыхароў Клягэнфурту перавышае 92 тысячы чалавек, зь іх больш за 1700 — карынтыйскія славенцы.

Геаграфія

Горад разьмешчаны на рацэ Глан ў алпійскай даліне Дравы.

Гісторыя

Згодна легенды горад заснаваў герцаг Карынтыі Гэрман Спанхайм. Першыя згадкі пра населены пункт Форум-Клягэнвурт адносяцца да 11931199 гадоў. У 12461252 гадох Клягэнфурт атрымаў гарадзкія правы і хутка зрабіўся адным з найвялікшых гарадоў Карынтыйскага герцагства, а пазьней — ягонай сталіцай.

Аднак на гэтым месцы таксама знаходзіўся рымскі горад Вірунум.

Выдатныя мясьціны

Сярод выдатных мясьцінаў Клягэнфурту найбольшае значэньне мае стары горад з сваім цэнтральным пляцам Альтэр-Плац, фантан у выглядзе цмока Ліндвурм-Брунэн, а таксама возера Вёртэрзэ, якое лічыцца самым цёплым сярод альпійскіх азёр. Недялёка ад Клягэнфурту знаходзіцца адзін з найпрыгажэйшых замкаў Аўстрыі Хохастэрвіц.

Адукацыя

У горадзе разьмяшчаецца унівэрсытэт Клягэнфурту.

Вонкавыя спасылкі