Землятрус у Індыйскім акіяне 2004 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
д дададзеная Катэгорыя:Землятрусы 2004 году з дапамогай HotCat
выдаленая Катэгорыя:Землятрусы з дапамогай HotCat
 
Радок 1:
{{абнавіць}}
[[Файл:2004 Indonesia Tsunami Complete.gif|справа]]
'''Землятру́с ля Сума́тры'''  — падводны буйнамаштабны [[землятрус]], які адбыўся ў Індыйскім акіяне 26 сьнежня 2004 году ў 00:58:50 UTC з [[гіпацэнтар|гіпацэнтрам]] непадалёк ад інданэзійскага вострава [[Суматра]] (160 кілямэтраў ад вострава, 3,298°N, 95,779°E), на глыбіні 30 кілямэтраў, і моцнасьць якога дасягнула 9,0 балаў (першапачаткова паведямлялася, што ягоная сіла была 8,5, потым  — 8,8 балу), і які меў катастрафічныя наступствы для ўсяго рэгіёну Паўднёва-Ўсходняй Азіі.
 
Гэта быў наймацнейшы землятрус на плянэце за апошнія сорак гадоў (пасьля землятрусу на [[Аляска|Алясцы]] ў 1964 годзе), і чацьверты па сіле з усіх задакумэнтаваных землятрусаў з 1900 году.
Радок 8 ⟶ 7:
 
== Характарыстыка землятрусу ==
Гэты [[землятрус]] акрамя сваёй велізарнай сілы меў надзвычайна вялізны маштаб  — адбылося сутыкненьне [[тэктанічныя пліты|тэктанічных плітаў]] на лініі даўжынёй 1200 кілямэтраў. Энэргія, якая вызвалілася ў выніку гэтага землятрусу (2 эксаджоўляў = 2×10<sup>18</sup> джоўляў), перавышае ўсю энэргію, якую спажывае ЗША за год (гэтай энэргіі хапіла б для таго, каб на кожнага жыхара плянэты ўскіпяціць некалькі тысячаў літраў вады). У выніку сутыкненьня плітаў некаторыя маленькія астравы ля Суматры пасунуліся на 20—30 мэтраў. Паўночная частка Суматры пасунулася на 36 мэтраў.
 
У выніку землятрусу зямная вось зьмясьцілася на некалькі сантымэтраў з Захаду на Ўсход, а папярэднія падлікі паказваюць, што ў выніку гэтага суткі скараціліся на 3 мікрасэкунды. Пра гэта паведамілі адмыслоўцы з італьянскай касьмічнай агенцыі. У выніку гэтага зруху Зямля будзе круціцца трошачкі павольней, што прывядзе да мікраскапічнага скарачэньня працягласьці сутак. Гэткія зьмяшчэньні восі кручэньня Зямлі адбываюцца падчас любых буйных прыродных катастрофаў. Часам нават без стыхійных бедзтваў зямная вось зьмяшчаецца нават больш, чым цяпер. Але цяперашні зрух адбыўся надзвычай хутка, што ўяўляе апроч іншага і навуковы інтарэс.
Радок 14 ⟶ 13:
== Ахвяры землятрусу і цунамі ==
[[Файл:Harta Ocean Indian Quake.png|міні|Мапа землятрусу ля ўзьбярэжжа Суматры]]
Паводле папярэдніх дадзеных у выніку хваляў цунамі, якія сягалі 15 мэтраў вышынёй і дасягалі хуткасьці 800 км/г, загінулі як найменей 160 000 чалавек. Паводле колькасьці загіблых, гэтае цунамі сталася адной з найбуйнешых катасторфаў сучаснасьці. Каля траціны ўсіх загінулых  — дзеці.
 
Адна з асноўных прычынаў вялікай колькасьці ахвяраў  — адсутнасьць сыстэмы папярэджаньня. У 2003 годзе адносна бедныя краіны рэгіёну Паўднёва-Ўсходняй Азіі адмовіліся ад спэцыяльнай электроннай сыстэмы раньняга папярэджаньня. Па-другое, папярэдзіць людзей у гэтых краінах наўрад ці пасьпелі б таму, што эпіцэнтар быў вельмі блізка  — за 66 кілямэтраў ад тайляндзкай выспы Пхукет, а хвалі [[цунамі]] могуць дасягаць хуткасьці 700—800 км/г.
 
Эканамічная шкода ад землятрусу й цунамі ацэньваецца як найменей у 12—14 мільярдаў даляраў ЗША.
Радок 27 ⟶ 26:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [https://web.archive.org/web/20050105084048/http://iri.columbia.edu/~lareef/tsunami/ Падрабязнасьці землятрусу для сэйсмолягаў]{{Ref-en}}
 
Радок 57 ⟶ 55:
* [http://www.pbase.com/issels/phuket_tsunami&page=1 Фатаздымкі з Пхукету]
 
[[Катэгорыя:Землятрусы|Суматра]]
[[Катэгорыя:Інданэзія]]
[[Катэгорыя:Землятрусы 2004 году]]
 
{{Парады артыкулу|абнавіць}}
{{stub-earthquake}}
{{Накід:Землятрус}}