Першы Нікейскі сабор: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
д дададзеная Катэгорыя:Бурса (правінцыя) з дапамогай HotCat
Няма апісаньня зьменаў
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
Радок 1:
{{Пішу|[[Удзельнік:Євдоким|Євдоким]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Євдоким|гутаркі]])|28 студзеня 2023 году}}
 
'''Першы Нікейскі сабор''' — [[Сынод|сабор]] [[Хрысьціянства|Царквы]], прызнаваны [[Сусьветны сабор|Сусьветным]]; адбыўся ў чэрвені [[325]] году ў горадзе Нікея (цяпер [[Ізьнік]], [[Турэччына]]); працягваўся больш за два месяцы й стаў першым Усяленскім саборам у гісторыі хрысьціянства.
 
Сабор быў скліканы імпэратарам [[Канстантын I Вялікі|Канстантынам Вялікім]], для таго каб паставіць кропку ў спрэчцы паміж Александрыйскім эпіскапам Аляксандрам і [[Арый|Арыем]], які адмаўляў адзінасутнасьць Хрыста й Бога Айца. На думку Арыя й яго шматлікіх прыхільнікаў, Хрыстус не Бог, а першая й найдасканалая са створаных Богам істот (гл. [[арыянства]]).
Радок 11:
На Першым Усяленскім саборы прысутнічала, паводле сьведчаньня [[Афанасі Вялікі|Афанасія Вялікага]], 318 эпіскапаў<ref>[http://www.newadvent.org/fathers/2819.htm Ad Afros Epistola Synodica]</ref>. Пры гэтым, у іншых крыніцах утрымліваюцца й меншыя адзнакі колькасьці ўдзельнікаў сабора{{sfn|Смірноў|1888|с=18}}. [[Сыльвэстар I (папа рымскі)|Папа Сільвестар]] асабіста не прыняў удзел у Саборы й дэлегаваў сваіх [[легат]]аў — двух прэсьвітараў. На Сабор прыбылі дэлегаты ад тэрыторый, не якія ўваходзілі ў склад імпэрыі: зь Піціўнта на Каўказе, з [[Баспорскае каралества|Баспорскага каралества]] (Керчы), са [[Скіфія|Скіфіі]], два дэлегаты з [[Армэнія|Армэніі]], адзін зь [[Дзяржава Сасанідаў|Персыі]]. Акрамя эпіскапаў у працы Сабора прынялі ўдзел шмат прэсьвітараў і дыяканаў. Многія зь іх яшчэ зусім нядаўна вярнуліся з катаргі й на сваіх целах мелі сьляды катаваньняў. Яны сабраліся ў палацы ў Нікеі, і сам імпэратар Канстантын старшынстваваў на іх сходзе, чаго яшчэ ніколі не было. На Саборы прысутнічала мноства эпіскапаў, пасьля ўшанаваных царквой як сьвятых ([[Мікола Цудатворца|сьвяціцель Мікалай]], эпіскап Міраў Лікійскіх і сьвяціцель Сьпірыдон Трымітунцкі).
 
Пасьля некалькіх спроб аспрэчыць арыянскае веравучэньне на падставе адных толькі спасылак на Св. Пісаньне Сабору быў прапанаваны сымбаль веры Кесарыйскай Царквы, да якога, па прапанове імпэратара Канстантына, была дададзена характарыстыка Сына ”адзінасутная Айцу”. Гэты [[Сымбаль веры]] быў зацьверджаны Саборам для ўсіх хрысьціян імпэрыі, а тыя эпіскапы-арыяне, што не прынялі яго, выдалены з Сабора й адпраўлены ў ссылку. Сабор таксама прыняў 20 канонаў (каваў), якія тычыліся розных бакоў царкоўнага жыцьця.
 
=== Пастановы ===
Радок 18:
 
Сабор асудзіў [[арыянства]] й зацьвердзіў пастулат аб адзінасутнасьці Бога Сына й Бога Айца й Яго прадвечным нараджэньні.
Быў складзены Сымбаль веры зь сямі пунктаў, які пасьля сталі называць [[Нікейскі сымбаль веры |Нікейскім]].
Зафіксаваны прывілеі эпіскапаў чатырох найбуйнейшых мітраполій: Рымскай, Александрыйскай, Антыяхійскай і Іерусалімскай (6-ы й 7-ы каноны).
Сабор таксама ўсталяваў час сьвяткаваньня Вялікдня ў першую нядзелю пасьля першай поўні пасьля вясновага раўнадзенства.