Апалён Лімасол: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Склад: абнаўленьне зьвестак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Apollon_Limassol_FC?oldid=1136690906
Радок 15:
|Прыналежнасьць = Кіпрскія
}}
«'''Апалён'''» ({{мова-el|Απόλλων}}) — кіпрскі футбольны клюб з гораду [[Лімасол]]у. Заснаваны ў 1954 годзе. Чатырохразовы [[Чэмпіянат Кіпру па футболе|чэмпіён Кіпру]], дзевяціразовы ўладальнік [[Кубак Кіпру па футболе|Кубка Кіпру]]. Акрамя футбольнай дружыны ў структуру клюба ўваходзяць баскетбольная і валейбольная каманды.
 
== Гісторыя ==
У канцы 1953 году талака юнакоў пастанавіла стварыць нацыянальную і спартовую асацыяцыю з мэтай прасоўваньня адукацыі і сацыяльных навычкаў сваіх маладых сяброў. 14 красавіка 1954 году генэральная асамблея сябраў на чале зь іхным лідэрам Хрыстакісам Паўлідэсам прапанавала стварыць спартовую асацыяцыю пад назвай «Апалён»<ref name="history">[https://www.apollon.com.cy/en/history/ History]. Apollon FC.</ref>. Асамблея ўхваліла прапанову і, такім чынам, ад гэтае даты лічыцца існаваньне клюбу. Першая адміністрацыйная рада каманды ўлучала сакратара, скарбніка і шэраг дарадцаў. Першы сэзон у [[Другі дывізіён чэмпіянату Кіпру па футболе|Другім дывізіёне]] быў няўдалым, то бок у васьмі матчах клюб усе восем матчаў трываў паразы. У наступным яшчэ ў 1950-х «Апалён» здолеў прабіцца да [[Першы дывізіён чэмпіянату Кіпру па футболе|Першага дывізіёну]].
 
[[Файл:Diethelm Ferner.jpg|значак|зьлева|[[Дытэльм Фэрнэр]] прывёў клюб да першага чэмпіёнства.]]
Па прасоўваньні ў эліту клюб доўгі час змагаўся толькі за месцы ў сярэдзіне табліцы. Прагрэс намеціўся ў сярэдзіне 1960-х<ref name="history"/>. У 1965 годзе «Апалён» дасягнуў фіналу [[Кубак Кіпру па футболе|Кубка Кіпру]], аднак тытул здабыла «[[Амонія Нікасія|Амонія]]», перагуляўшы апалёнцаў зь лікам 5:1<ref>[https://web.archive.org/web/20130720170111/http://www.cfa.com.cy/Gr/page/286/124 «Τελικοί Κυπέλλου Κύπρου – Κυπριακή Ομοσπονδία Ποδοσφαίρου»].</ref>. Праз год «Апалён» зноўку дайшоў да фінале і гэтым разам выгуляў кубак, перамогшы «[[Нэа Саляміна Фамагуста (футбольны клюб)|Нэа Саляміну]]» зь лікам 4:2. У наступным годзе клюб захаваў тытул, абгуляўшы ў фінале 1967 году клюб «[[Алькі Лярнака|Алькі]]» зь лікам 1:0. Апасьля яшчэ 15 гадоў лімасолцы мусілі чакаць наступных тытулаў. У 1982 годзе ў клюба яшчэ быў шанец на перамогу, але ў фінальным двубою мацьней за «Апалён» была «Амонія». У 1986 годзе айчынны кубак скарыўся «Апалёну», то бок у фінале быў перагуляны [[АПОЭЛ Нікасія|АПОЭЛ]] зь лікам 2:0.
 
У [[Чэмпіянат Кіпру па футболе|чэмпіянаце Кіпру]] ўвесь гэты час гульня ў клюба не складвалася. Усё зьмянілася з прызначэньнем нямецкага трэнэра [[Дытэльм Фэрнэр|Дытэльма Фэрнэра]]. Немец усталяваў дысцыпліну і культываваў працавітасьць. Ён здолеў спалучыць імпэт і здольнасьці маладых таленавітых футбалістаў з досьведам знаных футбалістаў, стварыўшы каманду, падрыхтаваную да змаганьня за першы радок. Такім чынам, у [[Чэмпіянат Кіпру па футболе 1990—1991 гадоў|сэзоне 1990—1991 гадоў]] клюб упершыню здабыў перамогу ў чэмпіянаце краіны. У наступныя гады «Апалён» яшчэ здабыў некалькі тытулаў.
 
== Склад ==
Радок 56 ⟶ 64:
{{Гулец|—|{{Сьцяг Ангельшчыны}}|ПА|[[Олівэр Майкл Робінсан|Олівэр Робінсан]]||2005}}
{{Канец складу}}
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==