Паўночнае зьзяньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д Dymitr перанёс старонку Паўночнае зьяньне у Паўночнае зьзяньне: Назва з памылкай правапісу
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д стыль
Радок 1:
'''«Паўно́чнае зьзя́ньне»''' — штогадовы [[фэстываль]]<ref>[https://nashaniva.com/302010 Гутарка з заснавальніцай «Паўночнага зьзяньня» Воляй Чайкоўскай пра кінафэст] </ref> ігравога й дакумэнтальнага кіно Паўночных і Балтыйскіх краін. Кінафэстываль у 2015 годзе заснавала прадзюсарка й рэжысэрка Воля Чайкоўская пры падтрымцы Офісу Рады міністраў паўночнаэўрапейскіх краінаў у Летуве.
 
На кінафэстывалі паказваюць фільмы зь [[Летува|Летувы]], [[Латвія|Латвіі]], [[Эстонія|Эстоніі]], [[Нарвэгія|Нарвэгіі]], [[Данія|Даніі]], [[Швэцыя|Швэцыі]], [[Фінляндыя|Фінляндыі]] й [[Ісьляндыя|Ісьляндыі]]. А з 2020-га арганізатары дадалі да Міжнароднай праграмы й нацыянальную — Беларускі конкурс.
Радок 9:
З 2015 году кінафэстываль праходзіў у [[Менск|Менску]] ў кінатэатры «Мір», дадатковыя паказы былі і ў іншых гарадах Беларусі: [[Гомель|Гомелі]], [[Віцебск|Віцебску]], [[Горадня|Горадні]]. З 2020 году фэст перайшоў у online і гібрыдны фармат, дазваляючы беларусам, дзе б яны ні знаходзіліся, глядзець сучаснае сусьветнае й беларускае кіно. Так, у 2022 годзе асобныя паказы «Паўночнага зьзяньня», а таксама сустрэчы з рэжысэрамі адбыліся ў [[Вільня|Вільні]] (Летува) і [[Талін|Таліне]] (Эстонія).
 
== Кінапраграмы «Паўночнага зьзяньня» ==
«Паўночнае зьзяньне» адкрытае як для ігравога, так і для дакумэнтальнага, анімайцынага ды гібрыднага кіно. Кінафэстываль традыцыйна мае Міжнародную праграму (Дакумэнтальная й Ігравая), Беларускі конкурс, а таксама дадатковыя праграмы.
 
Так, у 2020-м можна было паглядзець Кароткамэтражную праграму, складзеную з 5 швэдзкіх фільмаў кароткага мэтру (куратарка — Эшлі Сьміт); у 2021-м — спэцыяльную праграму пад назвай «Балтыйская хваля», у якую ўвайшлі тры стужкі зь Летувы, Латвіі й Эстоніі пра рэвалюцыі й зьмены ў гэтых постсавецкіх краінах; у 2022-м — спэцыяльную праграму ўкраінскага кіно «UKRAINE MON AMOUR», прысьвечаную адважнай барацьбе ўкраінскага народу за свабоду й супраць расейскай агрэсіі, а таксама пазаконкурсную беларускую праграму «Вугал Зроку» з 7 беларускіх аматарскіх фільмаў.
 
== Беларускі конкурс ==
Паўнавартасная беларуская праграма ўпершыню ўзьнікла на кінафэстывалі «Паўночнае зьзяньне» ў 2020 годзе. Тады ў яе ўвайшлі 7 дакумэнтальных стужак і 1 ігравая: «Невядомы рай» (дакумэнтальны, рэж. Дар’я Юркевіч), «Эпітафія» (дакумэнтальны, рэж. Віктар Асьлюк), «Мне трэба поціскаў» (дакумэнтальны, рэж. Андрэй Куціла), «Тата» (дакумэнтальны, рэж. Ларыса Арцюгіна, Марта-Дар’я Клінава), «Шлях дадому» (дакумэнтальны, рэж. Арцём Лобач), «Межы» (дакумэнтальны, рэж. Юля Шатун), «На сувязі» (дакумэнтальны, рэж. Максім Швед, Ксенія Галубовіч, Алесь Лапо, Вераніка Бандаровіч), «Дэзэртэр» (ігравы, рэж. Саша Сьцельчанка).
 
Радок 25:
Міжнароднае журы (фарэрскі рэжысэр і сцэнарыст Сакарыс Стора, украінская прадзюсарка Натальля Лібэт, фінская акторка й рэжысэрка Памела Тола) у 2022 годзе абрала<ref>[https://www.youtube.com/watch?v=LjHXugnQoXQ&ab_channel=NorthernLightsNordicBalticFilmFestival Абвяшчэньне пераможцаў]</ref> пераможцам Беларускага конкурсу фільм «Мара» Сашы Кулак, а таксама адзначыла спэцыяльнымі згадкамі фільмы «Калі кветкі не маўчаць» [[Андрэй Куціла|Андрэя Куцілы]] й «Shirey Mara» Наты Карнеевай.
 
== Экспэртная рада ==
У 2022 годзе зьявілася Экспэртная рада<ref>[https://www.northernlightsff.com/advisory_board Падрабязьней пра Экспэртную раду] </ref> «Паўночнага зьзяньня» — міжнародны дарадчы камітэт, скіраваны на абмен ідэямі. Як заяўляюць арганізатары, разам зь сябрамі Рады яны будуць шукаць новыя магчымасьці й фармаваць стратэгіі для разьвіцьця «Паўночнага зьзяньня», яго канцпэпцыі й інфраструктуры, у тым ліку на карысьць беларускай кінаіндустрыі ў цэлым.
 
Рада складаецца зь міжнародных і беларускіх экспэртаў і экспэртак у галіне кіно, прадзюсаваньня, арт-мэнэджменту й ня толькі. Колькасьць сяброў рады можа зьмяняцца й павялічвацца. На цяперашні момант у Раду ўваходзяць кансультанка па стратэгіі Тамара Тацішвілі (Сакартвела ([[Грузія]])/[[Бэльгія]]), прадзюсар Стэн-Крысьціян Салувеэр ([[Ісьляндыя]]), рэжысэрка й прадзюсарка Дар’я Жук ([[Беларусь]]/[[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]]), маркетынг-экспэртка Надзя Зелянкова ([[Беларусь]]/[[Эстонія]]), прадзюсар Антон Мані Свансан ([[Ісьляндыя]]). Рада зьбіраецца заснавальніцай кінафэстывалю Воляй Чайкоўскай некалькі разоў на год анлайн і афлайн на закрытыя стратэгічныя сустрэчы.
 
<references />
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
[[Катэгорыя:Фэстываль]]
[[Катэгорыя:Культура]]
[[Катэгорыя:Кіно]]
[[Катэгорыя:Беларускае кіно]]
{{DEFAULTSORT:Паўночнае_зьзяньне}}