Электрычны дыполь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Электры́чны дыпо́ль''' – сыстэма з двух аднолькавых па велічыні і супрацьлеглых па знаку [[...
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 14:18, 18 чэрвеня 2008

Электры́чны дыпо́ль – сыстэма з двух аднолькавых па велічыні і супрацьлеглых па знаку пунктавых электрычных зарадаў, якія называюць палюсамі дыполя.

Электрычны дыполь у цэлым зьяўляецца электранэўтральным (сума велічыняў яго зарадаў роўная да нуля), але, паколькі зарады знаходзяцца на адлегласьці адзін ад аднаго, дыполь удзельнічае ў электрычным узаемадзеяньні. Таму дыполь выкарыстоўваецца ў якасьці найпрасьцейшай мадэлі электранэўтральных целаў, у прыватнасьці, атамаў дыэлектрыка, які знаходзіцца ў вонкавым электрычным полі.

Найважнейшай характарыстыкай электрычнага дыполя зьяўляецца дыпольны момантздабытак велічыні зараду яго полюса на адлегласьць між імі:

Вэктар дыпольнага моманту накіраваны ад яго адмоўнага полюса да дадатнага.