Хаім Суцін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Творчасьць: +Крыніца
W (гутаркі | унёсак)
 
Радок 44:
Яго творам, напісаным пераважна паміж 1920—1929 гадамі, уласьцівыя глыбока індывідуальныя бачаньне сьвету і тэхніка. Характэрныя наўмысныя скажэньні, ахвяраваньне кампазіцыяй і вымалёўкай дэталяў дзеля раскрыцьця ўнутранай сутнасьці прадметаў і зьяў. Карыстаўся інтэнсіўнай, часта падкрэсьлена пачварнай каляровай палітрай. [[Партрэт]]ы пекараў, слуг, прыбіральшчыкаў — бязьлітасныя псыхалягічныя характарыстыкі («Кандытар», 1922); натурморты (большая частка створаная ў 1924—1927), як правіла, прадстаўляюць мяса, бітую птушку, дзічыну, рыбу на розных стадыях разлажэньня — «Курыца і таматы» (1924), «Гавяжая туша» (1925); трывожныя пэйзажы з бягучымі аблокамі і нахіленымі дрэвамі («Злавесная вуліца», каля 1921). Часта перарабляў ці зьнішчаў свае раньнія працы і амаль нічога не маляваў пасьля 1930 году.
 
З-за таго, што мастак ня меў прамых нашчадкаў (афіцыйна Суцін ня быў жанаты і ня меў дзяцей), яго творчая спадчына перайшла ў рукі прыватных асоб і дзяржавы. Упершыню карціна Суціна зьявілася ў Беларусі у 2012, калі [[Белгазпрамбанк]] набыў яго «Вялікія лугі ў Шартры» для сваёй карпаратыўнай калекцыі. Пазьней калекцыю папоўнілі «Ева»<ref>[https://web.archive.org/web/20210828135621/https://www.artmuseum.by/ru/news/novosti-2019/novosti-2014/zhemchuzhinyi-vyistavki-desyat-vekov-iskusstva-belarusi-eva-xaima-sutina.html Жемчужины выставки «Десять веков искусства Беларуси»: «Ева» Хаима Сутина]</ref> ды «Заснулая з кнігай. Мадлен Кастэн»<ref>{{Спасылка|загаловак=«Гэта подзвіг Бабарыкі». Як стваралася калекцыя «Белгазпрамбанку» і чаму нам трэба яе ўратаваць|url=https://belsat.eu/news/geta-podzvig-babaryki-yak-stvaralasya-kalektsyya-belgazprambanku-i-chamu-nam-treba-yae-uratavats/|дата публікацыі=2020-06-22|назва праекту=[[Белсат]]}}</ref>. Пры гэтым карціну «Ева» набылі на [[аўкцыён]]е амэрыканскага брокера «[[Сотбі]]» ([[Нью-Ёрк]]) за 1,86 млн даляраў<ref>{{Артыкул|аўтар=Ларыса Цімошык.|загаловак=Колеры Айчыны|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20140329/1396053472-kolery-aychyny|выданьне=Жырандоля|тып=|год=29 сакавіка 2014|нумар=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/03/29sak-9.indd_.pdf 8 (225)]}}</ref>.
 
== Ушанаваньне ==