Полацкая нізіна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
д катэгорыя
Радок 1:
'''Полацкая нізіна''' - [[нізіна]] на поўначы [[Беларусь|Беларусі]], займае значную частку [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]], заходзіць на тэрыторыі [[Летува|Летувы]] і [[Латвія|Латвіі]]. Паўднёва-заходняя яе частка ўздоўж ракі [[Дзісна (рака)|Дзісна]] завецца [[Дзісьненская нізіна]]. Працягласьць з паўднёвага захаду на паўночны ўсход да 200 км, з поўначы на поўдзень ад 40 да 80 км. Вышыня 130—140 м, у краявых частках да 160 м.
 
Для заходняй часткі характэрны плоскахвалісты і спадзістахвалісты рэльеф з рэшткамі марэннай раўніны, камавымі і марэннымі ўзгоркамі, озамі. Усходняя частка адрозьніваецца плоскагрудкаватайіплоскагрудкаватай і плоскай паверхняй з выдмамі, эаловымі градамі, катлавінамі.
 
Буйнейшыя рэкі: [[Заходняя ДзвінаДзьвіна]] з прытокамі [[Вужыца]], [[Росіца]], [[Свольна]], [[Дрыса (рака)|Дрыса]], [[Палата]], [[Обаль]] (праваруч), [[Дзісна (рака)|Дзісна]] (леваруч). Буйнейшыяя азёры: [[Лісна]], [[Ельна]], [[Чарвятка]], [[Ілава]], [[Мерскае]].
 
Лясістасьць 34% (пераважаюць хваёвыя і ялова-хваёвыя лясы). У міжрэччы Дрысы і Палаты, на паўднёвай ускраіне воўера Лісна боры чаргуюцца зь верхавымі балотамі, парослымі нізкарослай хвояй, ельнікам, беразьняком, зарасьнікамі вольхі. Дубровы захаваліся на правым беразе р.ракі Дзісна, у вярхоўях рэкрэчак Масьнічына і Бярозаўка. Найвялікшыя масівы верхавых балотаў — Ельня, Обаль-2, Стрэчна, нізінных — Дабееўскі Мох, Сосьніца-Дражбітка, Судзіна. Шырока распаўсюджаныя мурожныя і рознатраўныя лугі.
 
==Крыніца==
 
*Турыстычная энцыкляпэдыя Беларусі. Мн. Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. - 648с.
 
[[Катэгорыя:ГеаграфіяРэльеф Беларусі]]