Нэрва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.2
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.2
Радок 6:
== Будова ==
[[Файл:1319 Nerve StructureN.jpg|міні|зьлева|Будова нэрвы.]]
Колькасьць валокнаў ў нэрве звычайна складае 103—104, тым ня менш іхная колькасьць можа моцна вар’іраваць, то бок у [[зрокавая нэрва|зрокавай нэрве]] чалавека іх больш за 1 млн, а некаторыя нэрвы бесхрыбтовых могуць складацца ўсяго зь некалькіх валокнаў<ref>[https://biblioclub.ru/index.php?page=dict&termin=1049349 ''«Нервы. Биологический энциклопедический словарь»'']. / Гл. редактор М. С. Гиляров. — М.: Советская энциклопедия, 1986.</ref>. Па кожным валакне нэрвовы імпульс перадаецца ізалявана, не заходзячы на ​​іншыя<ref>[https://biblioclub.ru/index.php?page=dict&termin=1049342 ''«Нервное волокно. Биологический энциклопедический словарь»'']. / Гл. редактор М. С. Гиляров. — М.: Советская энциклопедия, 1986.</ref>. Нэрвовыя валокны могуць перадаваць сыгнал толькі ў адным кірунку, таму яны могуць быць альбо адцэнтравымі, то бок рухальнымі, якія перадаюць інфармацыю да выканаўчых органаў, альбо цэнтраімклівымі, то бок адчувальнымі, якія перадаюць інфармацыю ад рэцэптараў<ref name="golkom">[https://web.archive.org/web/20200607061137/http://www.golkom.ru/kme/14/2-237-3-3.html ''«Нервы. Краткая медицинская энциклопедия»'']. / Гл. редактор Б. В. Петровский. — М.: Советская энциклопедия, 1989.</ref>.
 
Кожная нэрва звонку пакрытая шчыльнай абалонкай злучальнай тканіны — [[эпінэўрум]]ам. Пад ім знаходзіцца пласт тлушчавых вузаў, [[пэрынэўрыюм]], які абвалоквае пучок аксонаў. У нэрве маецца некалькі такіх пэрынэўрыюмаў, якія падзяляюць яе на некалькі пучкоў аксонаў. Вакол кожнага такога аксону знаходзіцца [[энданэўрыюм]]. Гэтае ўтварэньне ёсьць непарушанай трубкай ад паверхні [[млеч]]у да месца, дзе аксоны сынапсуюцца са сваімі цягліцавымі валокнамі альбо заканчваюцца ў сэнсорных успрымальніках. Энданэўрыюм складаецца з нутранай абаронцы, якая ў збудаваная з [[глікакалікс]]у, і вонкавай частцы, якая будуецца з далікатных сеткаватых калагенавых валокнаў<ref>Marieb EN, Hoehn K (2007). [https://archive.org/details/humananatomyphys0000mari_r3o8 ''«Human Anatomy & Physiology»''] (7th ed.). Pearson. — С. 388—602. — ISBN 978-0-8053-5909-1.</ref>. Шматлікія аксоны пакрытыя міелінавымі абалонкамі, у склад якіх уваходзяць [[міелін]] і [[шванаўская вуза|шванаўскіх вузы]] нэўрагліі. Абалонкі вельмі важныя для перадачы і павелічэньня хуткасьці нэрвовага імпульсу. Крывяносныя і лімфатычныя судзінкі знаходзяцца ў гэтых абалонках<ref name="golkom"/>. Міелін надае нэрвам белы колер, безміелінавыя аксоны маюць шэры колер. Нэрвы зьвязаныя і часта знаходзяцца каля крывяносных судзінак, бо нэрвовыя вузы маюць дастаткова высокую энэргетычную патрэбу.