Віктар Жыбуль: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 3 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
дапаўненьне спасылкі
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
 
Радок 29:
 
== Біяграфія ==
Прадзед Віктара Жыбуля нарадзіўся ў вёсцы [[Заямнае (Стаўпецкі раён)|Заямнае]] Стаўпецкага раёну. Віктар Жыбуль нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 году ў Менску. Скончыў філялягічны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|БДУ]]. Быў удзельнікам гурту «Засралі казарму». 4 красавіка 2001 году падчас сустрэчы студэнтаў філялягічнага факультэту БДУ з расейскім паэтам Дзьмітрыем Прыгавым пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай [[Вера Бурлак|Верай Бурлак]]. У чэрвені 2001 году запрасіў яе ў свой гурт у якасьці вакалісткі і інструмэнталісткі (гітара, клявішы). Працаваў у часопісе творчай моладзі «[[Першацьвет (часопіс)|Першацвет]]» (1995—2002), цяпер — у часопісах «[[Роднае слова (часопіс)|Роднае слова]]» і «[[ARCHE Пачатак]]». У 2003 годзе абараніў дысэртацыю на тэму «Ідэйна-мастацкія пошукі ў беларускай паэзіі 20-х-пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя» пад кіраўніцтвам прафэсара Сіньковай Людмілы Дзьмітрыеўны. З паловай удзельнікаў творчага руху [[Бум-Бам-Літ]] быў знаёмы яшчэ з 1994—1995 г. Пачаў браць удзел у многіх літаратурна-музычных праектах, мастацкіх акцыях, перфомансах гэтага руху зь вясны 1996 г. па запрашэньні [[Зьміцер Вішнёў|Зьмітра Вішнёва]] і [[Міхась Башура|Міхася Башуры]]. У 1997 годзе апублікаваў паэму ў [[паліндром]]ах «Рогі гор», якая атрымала высокую ацэнку [[Рыгор Барадулін|Рыгора Барадуліна]]. Цікавіцца праблемай [[Рэпрэсіі ў БССР|рэпрэсій ў БССР]].
 
Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на ангельскую, баўгарскую, латыскую, летувіскую, нямецкую, польскую, расейскую, украінскую і чэскую мовы.