Посуд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д новы ключ для Катэгорыя:Посуд: « » з дапамогай HotCat
W (гутаркі | унёсак)
д +Крыніца і шаблён
 
Радок 1:
{{Картка зь ВікіЗьвестак}}
[[Файл:Silbertafel Reiss 3 rem.jpg|міні|250пкс|Сэрвіраваны стол]]
'''По́суд''' — абагульненая назва розных паводле формы й афармленьня ёмішчаў для вадкіх або сыпкіх целаў, напрыклад, [[пляшка]], [[біклага]], [[гаршок]] і іншых, якія маюць дэкаратыўнае або (і) ўтылітарнае прызначэньне. Вырабляецца посуд звычайна з гліны, шкла, мэталу, плястыку ці іншых матэрыялаў. Выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі або падачы ежы, напояў і гэтак далей, а таксама дзеля захоўваньня харчовых прадуктаў. У дэкаратыўна-прыкладным мастацтве на пазначэньне пасудзіны часта выкарыстоўваецца панятак «ваза».
 
Набор посуду часьцяком называюць сэрвізам. Такі набор уключае [[талерка|талеркі]], сталовыя прыборы, а таксама [[шклянка|шклянкі]], якія выкарыстоўваюцца асобамі за фармальнай і нефармальнай вячэрай.
 
==Матэрыял==
Вылучаюць 12 асноўных матэрыялаў вырабу посуду: алюмін, кераміка, крышталь, медзь, мэлямін, нержавейная сталь, плястык, сылікон, тэфлён, чыгун, шкло і эмаль.
* ''[[Алюмін]]''. Пры награваньні алюмінавы посуд вылучае алюмін, які трапляе ў ваду і [[малако]] пры кіпячэньні. Бясьпечнай дозай лічаць 2 міліграмы алюміну на 1 кг вагі чалавека за тыдзень. Пры большай дозе алюмін пашкоджвае [[Нэрва|нэрвы]], што выклікае [[Хвароба белага рэчыва|хваробу белага рэчыва]], [[Хвароба Альцгаймэра|Альцгаймэра]] і [[Хвароба Паркінсона|Паркінсона]], а таксама [[сындром Фара]]. Сярод іншага, лішкавы алюмін душыць працу [[Імунная сыстэма|імуннай сыстэмы]] і шкодзіць [[нырка]]м, [[Печань|печані]] і сэрцу. Найбольшае вылучэньне алюміну адбываецца пры варцы [[яблык]]аў і [[ягада]]ў, якія зьмяшчаюць шмат арганічных [[кісьля]]ў, што ўтвараюць [[солі]] алюміну. У [[Дзіцячы сад|дзіцячых садах]] забараняецца выкарыстаньне алюміну праз шкоду пры [[Ныркавая недастатковасьць|ныркавай недастатковасьці]].
* ''[[Кераміка]]''. Нагадвае [[Гліна|гліняны]] посуд з [[фарба]]вальнікам. Найлепшы керамічны посуд вырабляюць на натуральнага сьветлага матэрыялу. Пры крышэньні могуць утварацца сколы і дробкі, якія трапляюць у ежу. Пакрыцьцё зь яркай глазуры часта зьмяшчае шмат волава і [[кадм]]у, якія назапашваюцца ў арганізьме, што найбольш небясьпечна для дзяцей. Кадм выводзіцца з арганізма больш як 10 гадоў і парушае [[фосфар]]на-[[Вапень|вапнавы]] абмен. Волава разладжвае каардынацыю і парушае здольнасьць да навучаньня.
* ''[[Крышталь]]''. Вырабляюць шляхам даданьня аксыду волава для зьмяненьня пераламленьня [[Сьвятло|сьвятла]]. Калі пакінуць [[віно]] або [[воцат]] у крыштальным посудзе больш як на содні, у вадкасьць вылучаецца 0,0001 грама волава на літар. Штодзённае піцьцё вады і [[сок]]у з крыштальнай [[Шклянка|шклянкі]] выключае атрыманьне атрутнай дозы.
* ''[[Медзь]]''. Нішчыць [[дрожджы]] і [[цьвіль]], калі ўтрымлівае 99,9 % медзі маркі М1. Медзяны посуд вылучае [[іён]]ы, якія [[Акісьленьне|акісьляюць]] іншыя мэталы ў арганізьме. Найчасьцей вырабляюць з даданьнем да 30 % дамешкаў, у тым ліку [[волава]] [[Цына|цыну]] для большай падатнасьці. Дазваляе хутчэй гатаваць.
* ''[[Мэлямін]]''. У посуд варта наліваць негарачыя і някіслыя стравы. Таксама мэлямінавы посуд не выкарыстоўваюць у [[Мікрахвалёвая печ|мікрахвалёвай печы]], бо пры пераграве ў ежу вылучаецца шмат фармальдэгіду і разбураецца палімэр. Фармальдэгід выклікае акісьленьне і зьніжае [[імунітэт]], а таксама спрыяе [[Алергія|алергіі]] і раку. Таму гэты посуд не набываюць для дзяцей. Урэшце, у яго размалёўцы часта выкарыстоўваюць [[цяжкія мэталы]].
* ''[[Нержавейная сталь]]''. Пры бясьпечным складзе зьмяшчае да 18 % [[хром]]у і 10 % [[Нікель|нікелю]], утрыманьне якіх пішуць на ўпакоўцы. У найлепшым нержавейным посудзе нікель адсутнічае. У завялікай колькасьці іёны нікелю парушаюць утварэньне [[норадрэналін]]у з [[дапамін]]у, што павялічвае [[трывожнасьць]] і турботу, а таксама разьвівае [[сындром хранічнай стомленасьці]]. Таксама паніжаецца выпрацоўка [[макрафаг]]амі [[лізацым]]у, які бароніць ад бактэрыяў і вірусаў, што ў выніку паніжае імунітэт. Празьмернасьць 3- і асабліва 6-[[Валентнасьць|валентнага]] хрому вядзе да [[панос]]у і [[дысбактэрыёз]]у праз шкоду мікрафлёры страўніка. Таксама пашкоджваюцца ныркі, а пры ўдыханьні хром служыць прычынай [[Бронхавая астма|бронхавай астмы]]. Пры высокай тэмпэратуры нікель і хром вылучаюцца ў ежу. Перад выкарыстаньнем нержавейны посуд варта двойчы пракіпяціць, бо пры першым працяглым кіпячэньні цягам 6 гадзінаў вылучэньне нікелю ўзрастае 26-кратна, а хрому — 7-кратна. Пасьля 10-й варкі вылучэньне мэталаў шматкроць скарачалася. Выкарыстоўваецца для варкі і [[Смажаньне|смажаньня]].
* ''[[Плястык]]''. Лёгкі і танны. Нагадвае кераміку і шкло. Плястыкавы посуд варта набываць з харчовым значком [[Лыжка|лыжкі]] з [[Кілішак|кілішкам]]. Для наданьня гнуткасьці харчовы плястык зьмяшчае [[бісфэнол]], які спрыяе ўзьнікненьню [[Рак (захворваньне)|рака]] і павышае верагоднасьць [[Выкідак|выкідка]]. Таксама існуе посуд, у якім адсутнічае бісфэнол.
* ''[[Сылікон]]''. Гнуткі і ўстойлівы да нагрэву [[палімэр]] з [[крэмн]]у і [[тлен]]у. Сыліконавы посуд варта награваць да менш як +150 °C, бо пры большай гарачыні могуць вылучацца [[фальмальдэгід]] і [[фэнол]]. Харчовы сылікон ня мае пахнуць [[гума]]й. Пажадана выкарыстоўваць посуд натуральных [[Белы колер|белага]], бэжавага і [[Шэры колер|шэрага]] адценьняў, бо для аранжавага, [[Зялёны колер|зялёнага]] і [[Жоўты колер|жоўтага]] часта выкарыстоўваюць [[Атрута|атрутныя]] рэчывы. Пасуе для замарозкі, захоўваньня і [[Запяканьне|запяканьня]].
* ''[[Тэфлён]]''. Выкарыстоўваюць у якасьці супрацьпрыгарнага пакрыцьця. Зьмяшчае [[Пэрфтарактанавая кісьля|пэрфтарактанавую кісьлю]], перавышэньне зьмяшчэньня якой на 70 % адзначаецца ў людзей з хваробамі нырак, печані і сэрца, а таксама ў дзяцей з затрымкай разьвіцьця і жанчынаў са складанасьцямі нараджэньня. Пры награваньні да +220 [[Градус Цэльсія|°C]] тэфлёнавы посуд вылучае [[бэнзоль]], таму яго раюць награваць менш як да +200 °C. Пры ўзьнікненьні драпінаў патрабуе істотна больш [[Алей|алею]] для прыгатаваньня.
* ''[[Чыгун]]''. [[Стопак]] [[жалеза]] з [[вуглярод]]ам ёсьць даўгавечным і неатрутным матэрыялам, устойлівым да перападу тэмпэратуры і дэфармацыі. Чыгунны посуд прамасьліваюць для стварэньня ахоўнага пляста супраць [[іржа]]веньня. Перад выкарыстаньнем посуд выграваюць. Пры адсутнасьці згадкі апрацоўкі ва ўказаньнях посуд рыхтуюць самастойна. Чыгунны посуд ня мыюць у [[Посудамыечная машына|посудамыечнай машыне]]. Таксама на ягонай паверхні ня варта пакідаць кропляў.
* ''[[Шкло]]''. Лёгка б'ецца. Калі ў загартаваным шкле застаюцца шарыкі паветра або ўтвараецца залішняя напруга ўсярэдзіне, то шкляны посуд можа разбурыцца. У гарачатрывалым шкле захоўваюць і гатуюць ежу з улікам варачнай паверхні.
* ''[[Эмаль]]''. Тонкае шкелістае пакрыцьцё, нанесенае на мэтал пры высокай тэмпэратуры. Парашок з сумесі шкла і аксыду мэталу зьмешваюць з вадой, каб атрымаць суспэнзію, якую апускаюць у мэталічную загатоўку. За гадзіну ў печы пры +850 °C эмаль злучаецца з мэталам. Праз [[Грунтоўка|грунтоўку]] паверхня 1-га плясту цямнее. Сумесь шкла і [[пігмэнт]]а наносяць 2-м плястом, пасьля чаго эмаляваны посуд абпальваюць паўторна. У выніку атрымліваюць трывалае яркае і гладкае пакрыцьцё, якое добра мыецца. Урэшце, наносяць малюнак і абпальваюць 3-і раз. Пры выкарыстаньні пігмэнта без таксіну эмаляваны посуд будзе бясьпечым. Пры гэтым варта ўлічваць асьцярогі да скарыстанага для злучэньня мэталу, як то алюміну або [[Сталь|сталі]]<ref>{{Навіна|аўтар=Юлія Ваўчок|загаловак=Які посуд лепш не купляць|спасылка=https://bel.24health.by/yaki-posud-lepsh-ne-kuplyac-razbiraemsya-u-yakasci-yago-materyyalau/|выдавец=Партал «[[Слушна]]»|дата публікацыі=24 лістапада 2022|дата доступу=24 лістапада 2022}}</ref>.
 
 
== Крыніцы ==