Чэмпіянат футбольнай лігі Ангельшчыны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.2
 
Радок 21:
'''Чэмпіянат футбольнай лігі''' ({{мова-en|Football League Championship}}) — другая па значнасьці футбольная ліга [[Ангельшчына|Ангельшчыны]] пасьля [[Прэм’ер-Ліга|Прэм’ер-Лігі]]. Яна была створаная ў 2004 годзе замест Першага дывізіёну. У розыгрышы лігі бяруць удзел 24 клюбы. Паводле вынікаў кожнага сэзону дзьве лепшыя каманды з выніковай табліцы прасоўваюцца ў Прэм’ер-Лігу, Клюбы, якія сканчваюць сэзон з 3-а па 6-е месца выходзяць у турнір плэй-оф, пераможца якога таксама прасоўваецца ў найвышэйшы дывізіён. Тры клюбы, які занялі апошнія радкі перасоўваюцца ў [[Першая футбольная ліга чэмпіянату Ангельшчыны|Першую лігу]]. Каб захваць 24 клюбы, тры лепшыя клюбы зь Першай лігі і тры найгоршых клюбы з Прэм’ер-Лігі далучаюцца да Футбольнае лігі.
 
Чэмпіянат футбольнай лігі зьяўляецца найбагацейшым футбольным дывізіёнам, які не зьяўляецца найвышэйшым у сваёй краіне, і восьмым самы заможным дывізіёнам Эўропы паводле сваіх прыбыткаў<ref>[httphttps://web.archive.org/web/20200204173527/https://www2.deloitte.com/ba/en/pages/press/press-2014-06-05.html ''«Cumulative revenue of Europe's 'big five' leagues grew by 5% in 2012/13 to €9.8 billion»'']. Deloitte.</ref>. Сярэдняя наведвальнасьць матчаў дывізіёну ў [[Чэмпіянат Ангельшчыны па футболе 2018—1919 гадоў|сэзоне 2018—1919 гадоў]] склала 20181 чалавек<ref>[https://www.worldfootball.net/attendance/eng-championship-2018-2019/1/ ''«Championship 2018/2019 - Attendance»'']. worldfootball.net. </ref>, такім чынам гэтая ліга зьяўляецца самай наведвальнай сярод усіх футбольных ліг, які не зьяўляюцца найвышэйшымі ў сваіх краінах.
 
«[[Барнсьлі (футбольны клюб)|Барнсьлі]]» зьяўляецца першым клюбам лігі, які атрымаў 1000 перамог. Гэтая гістарычная падзея адбылася 3 студзеня 2011 году, калі «Барнсьлі» ў хатнім матчы атрымаў перамогу над «[[Ковэнтры Сіці]]» зь лікам 2:1. «Барнсьлі», акрамя таго, зьяўляецца першым клюбам, які згуляў 3000 гульняў у дывізіёне<ref>[https://www.bbc.co.uk/sport/0/football/21665814 ''«Barnsley 2–1 Brighton»'']. BBC Sport.</ref>.