Зузана Чапутава: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rotondus (гутаркі | унёсак)
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 5:
 
== Жыцьцяпіс ==
Юрыстка паводле адукацыі, яна займалася сямейным правам, вяла справы аб хатнім гвалце, у прыватнасьці, у дачыненьні да дзяцей. Потым пачала супрацоўнічаць зь некамэрцыйнымі арганізацыямі — перш за ўсё, грамадзкім аб’яднаньнем VIA Iuris, чыім адвакатам неўзабаве стала. Паколькі гэтая НКА атрымала некалькі грантаў ад фонду «Адкрытае грамадзтва» [[Джордж Сорас|Джорджа Сораса]], у перадвыбарчай кампаніі гэта стала прадметампракметай нападакдля нападкаў на Чапутавуяе з боку нацыяналістычных кандыдатаў, якія заяўлялі,абвесцілі што ў выпадку абраньня прэзыдэнтам яна «прадасьць Славаччыну Сорасу і амэрыканцам».
 
Найбольшую вядомасьць Зузане Чапутавой прынесла кампанія па барацьбе зь велізарнай звалкай у мястэчку [[Пэзінак]], дзе яна жыла. Звалка, якая пачыналася за 300 мэтраў ад жылой забудовы, стварала гараджанам жыхарам мноства праблем, аднак улады прынялі рашэньне аб яе пашырэньні. Чапутава, якая ўзначаліла пратэст жыхароў Пэзінка, дайшла да Вярхоўнага суду Славаччыны, які прызнаў незаконным рашэньне пашырыць звалку. Барацьба доўжылася больш за 10 гадоў. Пазьней Эўрапейскі суд на падставе гэтай справы вынес шэраг пастановаў, якія вызначаюць сёньня парадак вырашэньня падобных спрэчак у рамках усяго ЭЗ. У 2016 годзе Зузана Чапутава атрымала прэстыжную міжнародную прэмію Голдмана, якая прысуджаецца за посьпехі ў галіне абароны навакольнага асяродзьдзя.
 
Балятавацца на пасаду прэзыдэнта Чапутава вырашыла, даведаўшыся, што цяперашні кіраўнік дзяржавы Андрэй Кіска — ён падтрымаў яе кандыдатуру — вырашыў не вылучацца на другі тэрмін.