Сеткавіца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Retina?oldid=1007631290
 
Функцыя прапаноў спасылак: дададзена 1 спасылка.
Меткі: Візуальная праўка Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту Заданне для пачаткоўца Заданне для пачаткоўца: дадаванне спасылак
 
Радок 2:
'''Сеткаві́ца''' ({{мова-la|Rēte}}) — нутраны, сьвятлоадчувальны пласт тканінкі [[вока]] большасьці [[хрыбетныя|хрыбетных]] і некаторых [[малюскі|малюскаў]]. Оптыка вока стварае на сеткавіцы сфакусаваны двухмерны малюнак візуальнага сьвету, які пераводзіць гэты малюнак у электрычныя [[нэрва|нэрвовыя]] імпульсы да мозгу дзеля стварэньня глядзельнага ўспрыманьня. Сеткавіца мае функцыю, аналягічную функцыі плёнкі альбо датчыка малюнка ў камэры.
 
Нэрвовая сеткавіца складаецца зь некалькіх слаёў [[нэўрон]]аў, злучаных паміж сабой [[хімічны сынапс|сынапсамі]], і падтрымліваецца вонкавым пластам [[пігмэнт]]аваных эпітэліяльных вузаў. Асноўнымі сьвятлоадчувальнымі вузамі сеткавіцы зьяўляюцца фотарэцэптарныя вузы, якія бываюць двух тыпаў: [[пруток сеткавіцы|пруткі]] і [[глячок|глячкі]]. Пруткі функцыянуюць у асноўным пры слабым сьвятле і забясьпечваюць чорна-белы [[зрок]]. Глячкі функцыянуюць у добра асьветленых умовах і адказваюць за ўспрыняцьце колеру, а таксама зрок высокай [[вострасьць зроку|вострасьці]], які выкарыстоўваецца дзеля забесьпячэньня такіх задач, як то чытаньне. Трэцім тыпам сьвятлоадчувальных вузаў ёсьць сьвятлоадчувальныя гангліяльныя вузы, мэтай якіх ёсьць падтрыманьне содневых рытмаў і рэфлекторных рэакцыяў, як то [[сьветлавы рэфлекс зрэнак]].
 
Сьвятло, трапляючы на сеткавіцу, ініцыюе каскад хімічных і электрычных падзеяў, якія ў канчатковым рахунку запускаюць нэрвовыя імпульсы, якія накіроўваюцца ў розныя глядзельныя цэнтры мозгу праз валокны [[глядзельная нэрва|глядзельнае нэрвы]]. Нэўральныя сыгналы ад пруткоў і глячкоў праходзяць апрацоўку іншымі нэўронамі, выхад якіх набывае форму патэнцыялу дзеяньня ў вузах ганглія сеткавіцы, аксоны якіх утвараюць глядзельную нэрву<ref>J, Krause William (2005). «Krause's Essential Human Histology for Medical Students». Boca Raton, FL: Universal Publishers. — ISBN 978-1-58112-468-2.</ref>. Некалькі важных асаблівасьцяў візуальнага ўспрыняцьця можна прасачыць за кадаваньнем сеткавіцы і апрацоўкай сьвятла.