Сатырыс Нініс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎«Панатынаікос»: артаграфія
Радок 18:
Нініс пачаў кар’еру ў футбольнай акадэміі «[[Панатынаікос Атэны|Панатынаікос]]». За некалькі гадоў, якія ён правёў там, паўабаронца стаў неад’емнай часткай моладзевага складу клюбу. У выніку, 22 сьнежня 2006 году кіраўніцтва «Панатынаікоса» прапанавала Нінісу 5-гадовы кантракт. Аднак толькі праз два тыдні, 7 студзеня 2007 году, галоўны трэнэр грэцкага клюбу [[Віктар Муньяс]] уключыў Сатырыса ў стартавы склад клюбу на матч з «[[Эгалео (футбольны клюб)|Эгалео]]».
 
[[Чэмпіянат Грэцыі па футболе 2007—2008 гадоў|Сэзон 2007—2008 гадоў]] быў азмрочаны траўмамі. У стартавым матчы супраць «[[Алімпіякос Пірэй|Алімпіякосу]]» Нініс атрымаў траўму і выбыў на 3 месяцы. Ён вярнуўся ў строй у сьнежні. АстатакРэшту сэзону «Панатынаікос» праводзіў безь яго. Гэтае рашэньне галоўнага трэнэра клюбу [[Жузэ Пэзэйру]] падвергнулася рэзкай крытыцы з боку заўзятараў.
 
[[Чэмпіянат Грэцыі па футболе 2008—2009 гадоў|Сэзон 2008—2009 гадоў]] для Сатырыса пачаўся добра. Новы галоўны трэнэр клюбу [[Гэнк тэн Катэ]] паказаў сваю веру ў маладога гульца, выпускаючы яго ў кожным матчы ў перадсэзонных матчах. 11 жніўня 2008 году Сатырыс быў абраны віцэ-капітанам клюбу, разам з [[Дымітрыс Сальпінгідыс|Дымітрысам Сальпінгідысам]] і [[Жылбэрту Сылва|Жылбэрту Сылвам]]. 23 верасьня 2008 году Нініс працягнуў кантракт з «Панатынаікосам» яшчэ на 4 гады.