Разбор шляхты: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д Застаўлены ў катэгорыях Гісторыя Беларусі, Расеі
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Разбор шляхты''', комплекс мерапрыемстваў, праведзеных уладамі Расійскай Імперыі па верыфікацыі і скарачэньню шляхецкага стану былога Вялікага Княства Літоўскага.
 
Пасля анэксіі земляў былога ВКЛ улады Рас. Імперыі сутыкнуліся з праблемаю вялікага колькаснага складу прывілеяванага стану на новадалучаных землях. Агульная колькасьць шляхты складала 7—8% усяго насельніцтва ВКЛ. Маёмасны і сац. статус прывілеяванага стану б. ВКЛ быў вельмі стракаты і не адпавядаў існуючаму расейскаму разуменьню статусу двараніна Рас. Імперыі. Адразу пасьля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай рас. ўлады пачалі праводзіць мерапрыемствы па выключэньні маламаёмаснай шляхты з прывілеяванага стану.
Радок 5:
Паводле найвышэй зацьверджанага даклада ад 13.09.1772 бел. гэнерал-губернатара З.Р.Чарнышова шляхце было ўказана падаць у губернскія гарады сьпісы з доказамі свайго дваранства. У сьпецыяльным ордэру дзеля перапіса насельніцтва Магілёўскаму і Пскоўскаму губернатарам гэнерал-губернатар растлумачыў, што яны павінны загадаць шляхце падаць празь земскія суды ў губернскія канцэлярыі сьпісы асобаў усіх дваранскіх сем’яў, з падрабязным апісаньнем паходжаньня родаў, гэрбаў, з усімі пасьведчаньнямі й дакументамі. Зазначалася, што без царскай волі ніхто надалей ня мае права лічыць сябе шляхцічам і карыстацца шляхецкімі правамі. Паводле ўказа ад 14.06.1773 шляхта вымушана была чыніць вывады свайго шляхецтва ў Верхніх правінцыйных земскіх судах.
 
У час Рэвізіі 1772-1774 шмат чыншавай і служылай шляхты было запісана ў склад сялянаў. Ніжэйшыя пласты шляхецкага стану — [[зямяне]], баяры панцырныя і інш. — былі запісаныя ў пагалоўныя сялянскія сьпісы. «Новыя» сялане былі абкладзены падушнай подацьцю й рэкруцкім наборам. Праўда, ўказам ад 31.05.1789 загадана ня браць рэкрутамі асобаў, якія даводзяць сваё паходжаньне. Здаралася, што асобы атрымлівалі вывады ў Дваранскіх дэпутацкіх сходах, але іх не выкрэсьлівалі з рэвіскіх казак і не вызвалялі ад аплаты падушнага падатку. Імператар Павел І указам ад 04.12.1796 пастанавіў, што выданьне дыплёмаў на дваранства можа быць «выключна ад самадзержнай улады, Богам нам дараванай», дваранскія сходы ня мелі больш права выдаваць дыплёмы асобам, запісаным у аклад, выдадзеныя дыплёмы павінны былі быць адабраныя. Урэшце ўказ ад 20.09.1802 канчаткова ўстанавіў, што гэткія асобы могуць быць выключаны з акладу толькі паводле ўказа Сената.
 
Пасля выданьня Даравальнай граматы дваранству 1785 аформіліся карпаратыўныя правы дваранства Рас. Імперыі, усе дваране павінны былі быць унесеныя ў дваранскія радаводныя кнігі, для чаго яны павінны прадставіць доказы паходжаньня. Радаводныя кнігі падзяляліся на 6 частак, 4-я зь іх адводзілася для дваранаў замежнага паходжаньня. Аднак, ня гледзячы на лёгіку, шляхта з ВКЛ упісвалася не ў яе, а ў інш. часткі. Ад шляхты патрабаваліся доказы не паводле існаваўшай у ВКЛ юрыд. сістэмы, а паводле прынцыпаў рас. заканадаўства.