Лізавета II: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Біяграфія: артаграфія і абнаўленьне зьвестак
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту Пашыраная мабільная праўка
Радок 26:
 
== Біяграфія ==
Старэйшая дачка герцага Ёрцкага [[Георг VI|Георга]], будучага караля Вялікабрытаніі Георга VI ([[1895]]—[[1952]]) і лэдзі [[Лізавета Боўз-Лаён|Лізаветы Боўз-Лаён]] ([[1900]]—[[2002]]). ЯеЕйныя дзядулі і бабулі: [[Георг V]] ([[1865]]—[[1936]]), кароль Вялікабрытаніі і [[Марыя Тэкская|каралева Марыя]] (1867—1953), прынцэса Тэцкая, — па бацьку, [[Клод Джордж Боўз-Лаён]] ([[1855]]—[[1944]]), граф Стратмар і Сэсілія Ніна Боўз-Лаён ([[1883]]—[[1961]]), — па маці.
 
Пасьля адрачэньня дзядзькі [[Эдўард VIII|Эдўарда VIII]] і ўступа бацькі на пасад у сьнежні 1936 году 10-гадовая Лізавета стала спадкаемцай і пераехала з бацькамі з КэнсінгтанаКэнсынгтана ў [[БукінгемскіБукінггэмскі палац]].
 
Будучая каралева расла ў атмасфэры каханьня і дбаньня. Яна атрымала добрую хатнюю адукацыю, у асноўным гуманітарнай скіраванасьці. У дзяцінстве была вельмі дапытлівая, асабліваяасаблівую цікавасьць у яе выклікалі коні. Гэтаму захапленьню яна была адданая шматлікія дзесяцігодзьдзі. Падчас [[Другая Сусьветная вайна|Другой Сусьветнай вайны]] прынцэса Лізавета працавала шафёрам вайскоўскагавайсковага таксі, бо каралеўская сям’я была абавязаная працаваць на абарону краіны.
 
У 13 гадоў Лізавета пазнаёмілася з прынцам [[Філіп Маўнтбатэн|Філіпам]], кадэтам ДортмутскайДортмуцкай ваеннавайскова-марской вучэльні, сынам прынца Андрэя Грэцкага, прапрапраўнукам [[Вікторыя (каралева Вялікабрытаніі)|каралевы Вікторыі]]. У [[1947]] годзе, стаўшы яеейным мужам, Філіп атрымаў тытул герцага Эдынбурскага. 6 лютага 1952 пасьлягоду па сьмерці бацькі Лізавета, якая знаходзілася ў той час з мужам на адпачынку ў [[Кенія|Кеніі]], была абвешчаная каралевай. У наступным, [[1953]], годзе адбылося яеейнае [[каранаваньне]], упершыню трансьляванае па [[тэлебачаньне|тэлебачаньні]].
 
Лізавета выконваевыконвала толькі прадстаўніцкія функцыі, практычна не аказваючы ніякага ўплыву на палітыку краіны. У першыя гады яеейнага валадараньня яна яшчэ гуляла нейкую ролю ў прызначэньні прэм’ер-міністра, калі ў кіравальнай партыі не было відавочнага лідэра. Каралева падтрымлівала карэктныя зносіны са ўсімі прэм’ерамі, у тым ліку з прадстаўнікамі лэйбарысцкай партыі — [[Гаральд ЎільсанЎілсан|Гаральдам ЎільсанамЎілсанам]], [[Тоні Блэр]]ам. Некаторыя ўтоеныя ад вачэй грамадзкасьці трэньня паміж прэм’ерам і каралевай паўсталі ў пэрыяд прэм’ерства [[Маргарэт Тэтчэр]]. Лізавету некалькі бянтэжыў «каралеўскі стыль» кіраваньня новага прэм’ера. У прыватнасьці, паміж імі былі рознагалосьсі ў сувязі з падтрымкай брытанскім урадам рэжыму [[апартэід]]а ў [[ПАР]], што, па меркаваньню каралевы, магло нэгатыўна адбіцца на ўплыве Вялікабрытаніі ў афрыканскіх краінах — чальцах Садружнасьці. Пры гэтым яна заўсёды заставалася верная традыцыі ангельскіх каралёў найноўшага часу — знаходзіцца над палітычнымі сутычкамі.
 
Аўтарытэту Віндзорскага каралеўскага дому ў большай ступені пагражалі сямейныя скандалы і шлюбаразводныя працэсы [[прынцэса Ганна|прынцэсы Ганны]], [[прынцКарл III (кароль ЧарльзВялікабрытаніі)|прынца Чарльза]] і [[прынц Эндру|прынца Эндру]]. Стрыманае стаўленьне Лізаветы да трагічнай згубы [[прынцэса Дыяна|прынцэсы Дыяны]] у жніўні 1997 году выклікала неўхваленьне з боку простых брытанцаў. Тым ня менш, Лізавеце атрымоўваеццаатрымоўвалася падтрымліваць высокі прэстыж ангельскай манархіі ў вачахвачох брытанцаў.
 
У каралевы Лізаветы II і ейнага мужа Філіпа было 4 дзяцей — [[прынц Чарльз]] (нар. у 1948), прынцэса Энн (нар. у 1950), [[прынц Эндру]] (нар. у 1960) і прынц Эдўард (нар. у 1964).
 
== Крыніцы ==