Дрыса (рака): розьніца паміж вэрсіямі

рака ў Беларусі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{Шаблён:Рака | назва = Дрыса | арыгінальная_назва = | выява = Belarus-Bridge over D...
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 22:29, 14 чэрвеня 2008

Дрыса — рака ў Расонскім і Дрысенскім (Верхнядзвінскім) раёнах Беларусі, правы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 183 км. Вадазбор 6420 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 45,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 . Агульнае падзеньне ракі 45,3 м.

Рака
Дрыса
Мост праз Дрысу каля возера Буза
Мост праз Дрысу каля возера Буза
Агульныя зьвесткі
Выток каля г. Докшыцы
Вусьце Дняпро
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць і Пскоўская вобласьць
Даўжыня 183 км
Сярэднегадавы сьцёк 45,6 м³/с
Плошча басэйну 6420 км²
Нахіл воднай паверхні 0,2 ‰

Асноўныя прытокі

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Выцякае з возера Дрысы, цячэ па паўночнай частцы Полацкай нізіны, праз азёры Астраўцы, Сіньша і Буза, вусьце ў межах места Дрыса. Летне-восеньская межань каля 140 дзён. Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі 8 дзён, у нізоўі 2 дні. Каля вёскі Дзёрнавічы Верхнядзвінскага раёну (61 км угару ад вусьця) найвялікшы расход вады 279 м³/с (1962), найменшы — 6,34 м³/с (1972).

Даліна трапэцападобная, месцамі скрынкападобная, ніжэй вусьця Нішчы на асобных дзялянках невыразная, шырынёй 0,2—0,5 км, у нізоўі — 1,5 км. Абалона нярэдка забалочаная, яе шырыня 0,1—0,5 км. Рэчышча зьвілістае, шырынёй 25—45 м. Веснавое разводзьдзе пачынаецца ў канцы сакавіка, доўжыцца каля 60 дзён.

Крыніцы

  • Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.