Узвышша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Узвышша''' — дзялянка зямной паверхні, якая характарызуецца прыўзьнятасьцю адносн...
 
д артаграфія
Радок 3:
==Асаблівасьці будовы ўзвышшаў Беларусі==
 
Найбольш прыпаднятая частка тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] прыпадае на яе цэнтральныя раёны. Тут з захаду на ўсход праз усю тэрыторыю краіны распасьціраецца [[Беларуская града]], якая ўтвораная [[Сож|соскімсожаўскім]] ледавіком. Па гэтай градзе пераважна праходзіць [[Балтыйскае мора|Балтыйска]]-[[Чорнае мора|Чарнаморскі]] вадападзел. Рачнымі далінамі Беларуская града падзяляецца на асобныя ўзвышшы.
 
Максымальных вышыняў Беларуская града дасягае ў сваёй цэнтральнай частцы, вядомай пад назвай [[Менскае ўзвышша]]. Яна займае плошчу каля 7,5 тыс. км² і распасьціраецца з паўднёвага захаду на паўночны усход на 180 км. Высокія і стромкія ўзгоркі тут перасякаюцца латочынамі. У заходняй частцы Менскага ўзвышша знаходзіцца вышэйшы пункт ня толькі ўзвышша, але і ўсёй Беларусі — гара [[Сьвятая (гара)|Сьвятая]] (345 м). Яна разьмешчаная ў вёсцы [[Скірмунтава]] [[Койданаўскі раён|Койданаўскага раёна]], у 30 км на паўднёвы захад ад [[Менск]]а. У межах Менскага ўзвышша знаходзяцца і іншыя вышэйшыя пункты Беларусі: гара [[Лысая (гара)|Лысая]] (342 м), гара [[Маяк (гара)|Маяк]] (335 м). У рэльефе пераважаюць буйныя марэнныя ўзгоркі, якія звычайна ўтвараюць [[града|грады]]. Сярод іх нярэдка сустракаюцца камы. Рачныя даліны, латочыны сьцёку і яры ўскладняюць рэльеф. Над суседнімі раўнінамі і нізінамі Менскае ўзвышша прыпаднятая больш за 150 м. Менавіта для яго характэрная максымальная глыбіня падзелу рэльефу.
Радок 11:
На паўночны захад ад Менскага ўзвышша на працягу 100 км распасьціраецца [[Ашмянскае ўзвышша]]. Гэта трэцяе ўзвышша Беларусі з абсалютнымі вышынямі больш за 300 м. Вышэйшы пункт узвышша — гара [[Мілідаўская (гара)|Мілідаўская]] — дасягае 320 м па-над узроўнем мора. Усходнюю частку Беларускай грады займае [[Аршанскае ўзвышша]].
 
На поўдзень ад Беларускай грады ўзвышшы практычна адсутнічаюць, гэта тлумачыцца тыс, што апошнім тутэйшым ледавіком быў дняпроўскі. Крэсавыя марэны гэтага ледавіку моцна перапрацаваныя эразійнымі працэсамі. Сярод узвышшаў гэтай часткі Беларусі вылучаюцца [[Мазырская града]] і [[Загародзьдзе]].
 
Фармаваньне ўзвышшаў на поўнач ад Беларускай грады зьвязана з акумуляцыйнай дзейнасьцю ўсіх ледавікоў, але ў большай ступені паазерскага ледавіка. Буйнейшымі ўзвышшамі гэтай часткі Беларусі зьяўляюцца [[Сьвянцянскія грады|Сьвянцянскія]] і Браслаўскія грады, [[Віцебскае ўзвышша|Віцебскае]] і [[Гарадоцкае ўзвышша|Гарадоцкае]] ўзвышша. Яны ўваходзяць у склад [[Беларускае Паазер'е|Беларускага Паазер'я]].