Баляслаў Слосканс: розьніца паміж вэрсіямі

д
(шаблён-картка, ВП:СТРАЗ)
 
{{Герарх}}
'''Балясла́ў Сло́сканс''' ({{мова-lv|Boļeslavs Sloskāns}}; 19 жніўня 1893  — 18 красавіка 1981)  — беларускі і латыскі каталіцкі біскуп.
 
== Біяграфія ==
Латыш па нацыянальнасьці. У 1917 годзе скончыў сэмінарыю ў [[Магілёў|Магілёве]] і быў рукаўскладзены ў сьвятара. Зьдзяйсьняў сьвятарскую паслугу ў [[Санкт-Пецярбург|Петраградзе]], пазьней у [[Віцебск]]у, у [[Касьцёл Сьвятой Барбары (Віцебск)|касьцёле сьв. Барбары]]. У 1926, ва ўзросьце ўсяго 32 гадоў, прызначаны тытулярным біскупам [[Цылій (тытулярная катэдра)|цылійскім]] і апостальскім адміністратарам [[Менская архідыяцэзія (гістарычная)|Менскай]] і [[Магілёўская архідыяцэзія (гістарычная)|Магілёўскай]] архідыяцэзіяў. У хуткім часе арыштаваны, правёў тры гады на [[Салаўкі|Салаўках]]. Ледзьве пасьпеўшы вярнуцца ў Магілёў, 9 лістапада 1930 быў знову арыштаваны і сасланы ў СыбірСібір. Вызвалены ў 1933 па абмене палітычнымі вязьнямі паміж [[Латвія]]й і [[СССР]]. Да 1944 жыў і выкладаў у Латвіі. З 1944 і да сьмерці  — у эміграцыі ў Бэльгіі. З 1952  — апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у Заходняй Эўропе.
 
У красавіку 2000 году распачаты працэс бэатыфікацыі Баляслава Слосканса. У канцы 2004 году біскуп Баляслаў афіцыйна абвешчаны вызнаўцам веры.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.catholic-hierarchy.org/bishop/bsloskans.html Інфармацыя на сайце «Catholic Hierarchy»]
* [http://www.sloskans.com/ Сайт, прысьвечаны Баляславу Слоскансу]
 
{{Магілёўскія арцыбіскупы}}
158 223

зьмены