Гаўард Філіпс Лаўкрафт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Fixed grammar
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Рэдагаваньне мабільнай праграмай Рэдагаваньне праграмай Android
д й ≠ і
Радок 13:
|Сайт =
}}
'''Гаўард Філіпс Лаўкрафт''' ({{мова-en|Howard Phillips Lovecraft}}; 20 жніўня 1890, [[Провідэнс]], [[Род-Айлэнд]], [[ЗША]] — 15 сакавіка 1937, там жа) — амэрыканскі паэт і пісьменьнік, які пісаў у жанрах [[Літаратура жахаў|жахаў]], [[Містыка|містыкі]] пры спалучэньні йхіх у арыґінальным стылі. Першапачынальнік [[Міты Ктулху|Мітаў Ктулху]]. Пры жыцьці Лаўкрафта ягоныя творы не карысталіся вялікай папулярнасьцю, аднак ужо пасьля ягонае сьмерці яны аказалі прыкметны ўплыў на фармаваньне сучаснае масавае культуры. Ягоная творчасьць нагэтулькі ўнікальная, што творы Лаўкрафта вылучаюцца ў адасоблены паджанр — так званыя [[лаўкрафтаўскія жахі]].
 
== Біяграфія ==
Радок 22:
Гаўард напісаў колькі фантастычных твораў у маладосьці, але з 1908 па 1913 займаецца пераважна паэзыяй. Пазьней да 1917 году піша вершы й эсэ, а ў 1917 вяртаецца да жанру жахаў у сваіх аповедах «Даган» і «Магіла». «Даган» быў ягоным першым прафэсійным апавяданьнем, надрукаваным у часопісе «Weird Tales» у 1923 годзе. У 1919, пасьля доўгіх прыступаў гістэрыі й дэпрэсіі маці Лаўкрафта забіраюць у псыхіятрычны шпіталь, дзе яна памірае 21 траўня 1921 году.
 
У 1924 Лаўкрафт ажаніўся з Соняй Грын, якая была на сем гадоў за яго старэйшая. Пасьля вясельля, Гаўард пераехаў у [[Бруклін]]. Празь некалькі гадоў праз матэрыяльныя цяжкасьці ягоная жонка была вымушаная прадаць сваю краму капелюшоў і пераехаць у [[Кліўлэнд]]. Лаўкрафт застаўся ў [[Нью-Ёрк]]у. Яшчэ празь некаторы час яны дамовіліся пра развод (які так і ня быў аформлены юрыдычна) і Гаўард вярнуўся ў [[Провідэнс]], дзе і жыў да 1933 году. У гэты пэрыяд Лаўкрафт напісаў амаль усе ягоныя вядомыя кароткія аповеды, а таксама некаторыя буйныя творы накшталт «Выпадка Чарльза Дэкстэра Варда» й «Гораў вар’яцтва». Таксама пісаў за йншыхіншых аўтараў («Крылатая сьмерць», «Дзёньнік Алонза Тайпэра» й г. д.) Нягледзячы на свой талент, Гаўард станавіўся ўсё больш і больш бедным. Ягоныя творы ня мелі вялікае папулярнасьці. Ён быў зноўку вымушаны пераехаць у маленькі домік са сваёй цёткай. Гаўарда моцна ўразіла самазабойства ягонага сябра па перапісцы [[Робэрт Гаўард|Робэрта Гаўарда]].
 
У 1936 у Лаўкрафта знайшлі [[рак страўніка]]. 15 сакавіка 1937, у [[Провідэнс]]е, ён памёр.
Радок 30:
 
== Беларускія пераклады ==
* Кліч Ктулху / Перакл. з англ. Уладзіславы Гурыновіч, Паўла Донава, Алеся Кудраўцава.  — Мн.: Выдавец А.  М.  Янушкевіч, 2017.
 
== Крыніцы ==