Батлейка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{Раство}}
д →‎Гісторыя: аздабленьне
 
Радок 5:
Беларускі народны тэатар батлейка зьяўляецца адным з найстаражытнейшых відаў беларускага мастацтва. Назва «батлейка» паходзіць ад назвы места [[Бэтлеем]], дзе, паводле біблейскага паданьня, нарадзіўся [[Езус Хрыстус]]. Пра сувязь паходжаньня батлейкі зь біблейскай тэмай сьведчаць кананічныя сюжэты пастаноўкі «Цар Ірад». Іншыя варыянты назвы гэтага старажытнага тэатру — вяртэп, батлеэмка, остмэйка ці жлоб.
 
Прынята лічыць, што тэатры батлеечнага тыпу зьявіліся ў [[Эўропа|Эўропе]] ў [[15 стагодзьдзе|XV ст]]стагодзьдзі. Для беларускага батлеечнага тэатру характэрныя тыя ж асаблівасьці, што і для эўрапейскіх батлеечных тэатраў [[сярэднявечча]]. Батлеечныя спэктаклі сваемі сюжэтамі звычайна адлюстроўвалі сацыяльныя й рэлігійныя працэсы, што мелі месца ў грамадзтве.
 
Рэпэртуар батлеек можна было падзяліць на 2 жанры: «высокі» — рэлігійная тэматыка і «нізкі» — сатырычныя сцэнкі з народнага жыцьця. У сувязі з гэтымі асаблівасьцямі корпусы батлеек таксама будаваліся па некалькі розных тыпах. І кожнае месца кожнае батлеечнае скрыні мела свой адмысловы сымбалізм: леваруч верхняга яруса звычайна месьціўся «рай», праваруч боку ніжняга яруса — «пекла».