Ракаў Чанстахова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Метка: Ручное скасаваньне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Raków_Częstochowa?oldid=1098783605
Радок 39:
|socks3 = 0000FF
}}
«'''РакаўРа́каў'''» ({{мова-pl|Raków}}) — польскі футбольны клюб з гораду [[Чанстахова|Чанстаховы]]. Заснаваны ў 1921 годзе.
 
== Гісторыя ==
Спартовы клюб «Раковія» быў створаны ў 1921 годзе ў вёсцы Ракаў. Клюб быў распушчаны ў 1925 годзе праз адсутнасьць рэгістрацыі. У 1927 годзе клюб аднавіў сваю дзейнасьць пад назвай «Рабочы спартовыны клюб „Ракаў“». Праз год вёска стала часткай [[Чанстахова|Чанстаховы]]. Клюб дзейнічаў пад патранажам [[Польская сацыялістычная партыя|Польскай сацыялістычнай партыі]] і фінансава падтрымліваўся Чанстахоўскім сталеліцейным заводам. У 1937 годзе клюб падвысіўся да ўдзелу ў клясе А. Падчас нямецкай акупацыі клюб ня дзейнічаў. У 1951—1955 гадах быў пабудаваны футбольны стадыён з лёгкаатлетычнымі дарожкай. У 1962—1966 гадах футбольная дружына гуляла ў Другой лізе. 9 ліпеня 1967 году «Ракаў» трываў паразу зь лікам 0:2 у матчы супраць «[[Вісла Кракаў|Віслы]]» з [[Кракаў|Кракава]] ў фінале [[Кубак Польшчы па футболе|Кубка Польшчы]]. У 1972 годзе футбалісты «Ракава» дайшлі да паўфіналу Кубка Польшчы, але саступілі варшаўскай «[[Легія Варшава|Легіі]]». У 1978—1980, 1981—1984 і 1990—1994 гадах клюб выступаў у Другой лізе. У 1993 годзе юніёрская каманда заняла 2-е месца ў чэмпіянаце Польшчы па футболе сярод юніёраў<ref>[http://www.rakow.com.pl/historia «Portal Kibiców Rakowa Częstochowa: Historia»]. Rakow.</ref>.
 
У 1994 годзе «Ракаў» упершыню ў гісторыі клюбу трапіў у [[Польская футбольная экстракляса|Першую лігу]]. Тамака ў найвышэйшым дывізіёне клюб правёў чатыры сэзоны, пакуль не панізіўся ў сэзоне 1997—1998 гадоў. У наступным дружына пасьлядоўна штогод апускалася ў структуры ліг, дасягнуўшы ажно Чацьвертай лігі. У 2016 годзе клюб нарэшце вярнуўся ў другі польскі дывізіён. Паводле вынікаў розыгрышу Першай лігі сэзону 2018—2019 гадоў «Ракаў» здабыў перамогу і атрымаў падвышэньне ў Экстраклясу ўпершыню за 21 год<ref>[https://gol24.pl/fortuna-1-liga-sezon-201819-w-statystykach-zobacz-kto-najczesciej-posiadal-pilke-a-kto-najwiecej-dryblowal/ar/c2-14164819 «Fortuna 1 Liga. Sezon 2018/19 w statystykach. Zobacz, kto najczęściej posiadał piłkę, a kto najwięcej dryblował»]. Gol24.</ref>. У тым жа сэзоне чанстахоўцы нечакана дасягнулі паўфіналу Кубка Польшчы 2018—2019 гадоў, выбіўшы з розыгрышу спачатку познанскі «Лех» у 1/8 фіналу<ref>[https://www.sport.pl/pilka/7,65039,24112021,rakow-czestochowa-lech-poznan-niespodzianka-kolejorz-odpada.html «Raków Częstochowa — Lech Poznań. Niespodzianka! Kolejorz odpada z Pucharu Polski!»]. Sport.</ref>, а потым варшаўскую «Легію» ў чвэрцьфінале<ref>[https://www.sport.pl/pilka/14,65045,24545926.html «Puchar Polski. Raków wyeliminował Legię! Piłka nożna»]. Sport.</ref>. У першы сэзон па вяртаньні дружына заняла 10-е месца.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==