Наваградзкае ўзвышша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль, выпраўленьне спасылак
W (гутаркі | унёсак)
 
Радок 3:
У фармаваньні ўзвышша ўдзельнічалі [[ледавік]]і чатырох зьледзяненьняў, у тым ліку апошняга для гэтай тэрыторыі — [[сож]]аўскага. У час [[паазерскае зьледзяненьне|паазерскага зьледзяненьня]] на паверхні намнажаліся лёсападобныя суглінкі, якія лёгка размываюцца сьнегавымі водамі і [[залева]]мі. Тут утварыліся шматлікія яры. У цэнтры ўзвышша градава-ўзгорыстыя краявыя ўтварэньні з абсалютнымі вышынямі 300—320 м; адносныя перавышэнні 30—60 м. На большай частцы ўзвышша ўзгорыста-[[марэна (геалёгія)|марэнавы]] рэльеф з абсалютнымі вышынямі 170—250 м; адносныя перавышэньні 10—30 м. Заходнія схілы ўзвышша нешырокай паласой аблямоўвае водна-ледавіковая раўніна. Карысныя выкапні: [[крэйда]], [[керамічная гліна]], [[пяскова-жвіровы матэрыял]], [[жалезныя руды]] (Навасёлкаўскае радовішча).
 
Тэрыторыю ўзвышша дрэнуюць больш за 110 вадасьцёкаў. Рачная сетка належыць да басэйну [[Нёман]]у. Найвялікшая рака — [[Моўчадзь]]. На паўднёвых схілах вытокі рэчак [[Іса]], [[Мышанка (рака)|Мышанка]], [[Шчара]], на ўсходніх — вытокі рэчак [[Сэрвач (прыток Нёмана)|Сэрвач]], [[Нёўда]], [[Валоўка]], на поўдзень ад Наваградку знаходзіцца возера [[Сьвіцязь]], якое ўваходзіць у [[Сьвіцязянскі ляндшафтавы заказьнік]].
Пад ральлёй 41%, пад лесам 28% тэрыторыі. Заходнія схілы, [[абалона|надабалонавая]] тэраса Моўчадзі і прылеглыя да іх дзялянкі займаюць [[хвоя|хваёвыя]] боры. Каля [[гарадзкі пасёлак|мястэчак]] [[Зьдзецел]]у і [[Казлоўшчына|Казлоўшчыны]] і далей на ўсход да Карэлічаў пашыраныя [[яловыя лясы]]. Значныя плошчы займаюць таксама [[дуброва (лес)|дубровы]]. Невялікімі дзялянкамі трапляюцца [[хвойнікі]]. Лугавая расьліннасьць па далінах рэчак і сухадолах.