Бітва на Марне (1918): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Артаграфія
выпраўленьне парамэтру {{Commons}}
 
Радок 4:
Выява = 2ndBattleOfTheMarne.jpg|200px|
Подпіс да выявы = |
Дата = [[15 ліпеня]][[6 жніўня]] [[1918]] |
Месца = рака [[Марна (рака)|Марна]] каля [[Парыж]]а |
Вынік = перамога саюзьнікаў |
Радок 17:
Страты2 = 139 000 забітымі й параненымі, 29 367 палоннымі |
}}
'''Бітва на Марне''' (''2-я Бітва на Марне'') ([[15 ліпеня]][[6 жніўня]] [[1918]]) — вялікая бітва між нямецкімі й англа-францускімі войскамі на рацэ [[Марна (рака)|Марна]] пад час [[Першая сусьветная вайна|Першай Сусьветнай вайны]], якая скончылася паразай немцаў. Апошні наступ немцаў пад час вайны. Бітва прайграная немцамі пасьля контрнаступу французаў.
 
Пасьля няўдалага вясеньняга наступу [[Эрых Людэндорф]] (начальнік штабу нямецкага войска) меркаваў, што атака праз [[Фляндрыя|Фляндрыю]] дазволіць нанесьці значныя страты Брытанскаму экспэдыцыйнаму корпусу, які на той момант зьяўляўся найбольш магутнай сілай [[Антанта|Антанты]] на заходнім фронце. Дзеля выцягваньня саюзьнікаў з [[Бэльгія|Бэльгіі]], Людэндорф плянаваў вялікую атаку ў райне [[Марна (рака)|Марны]], якая б адцягнула ўвагу.
Радок 23:
Бітва пачалася 15 ліпеня, калі 23 нямецкія дывізіі 1-й і 3-й арміі пад кіраўніцам Фрыца фон Бялова і Карла фон Айнэма напалі на 4-ю францускую армію пад кіраўніцтвам Гэнры Горанда на ўсход ад [[Рэймс]]а. У гэты самы час 17 дывізіяў 7-й нямецкай арміі пры падтрымцы 8-й атакавалі 6-ю францускую армію на захад Рэймса. Людэндорф спадзяваўся падзяліць сілы французаў.
 
На дапамогу французам прыйшлі амэрыканскія войскі (85 тысячаў чалавек) і Брытанскі экспэдыцыйны корпус. Нямецкая атака на ўсход ад Рэймсу была спынена ў той самы дзень, але на захадзе нямецкае войска зламіла супраціў 6-й францускай арміі й прасунулася на 15 км. Наступ на гэтым адцінку быў спынены [[17 ліпеня]] аб’яднанымі намаганьнямі Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША і Італіі.
 
Пасьля прыпыненьня нямецкага наступу [[Фэрдынанд Фош]] (які камандываў аб’яднанымі сіламі саюзьнікаў) загадаў контрнаступаць. [[18 ліпеня]], 24 францускія дывізіі пры падтрымцы саюзьнікаў (у тым ліку 8 дывізіяў ЗША і 350 танкаў) атакавалі выступ, які стварыўся на лініі фронту. Контратака была пасьпяховаю: 10-я і 6-я арміі прасунуліся на 8 км, у гэты час як 5-я і 9-я арміі атакавалі немцаў на захадзе. [[20 ліпеня]] нямецкае камандаваньне загадала адыходзіць. Немцы вярнуліся на зыходныя пазыцыі, што займалі да вясеньняга наступу. Да [[6 жніўня]] контратака саюзьнікаў сьціхла, бо немцы замацаваліся на старых пазыцыях.
 
Гэтая бітва пацягнула за сабою адмову ад пляну наступа на [[Фляндрыя|Фляндрыю]] і сталася першаю перамогаю са [[Стодзённы наступ|стадзённага наступу]] Антанты, які скончыў вайну.
 
== ГлядзіГлядзіце таксама ==
* [[Бітва на Марне (1914)]]
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Battle of the Marne (1918)}}
 
[[Катэгорыя:Бітвы Першай сусьветнай вайны|Марна, 1918]]