Васіль Каваль: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.5
Радок 1:
{{Пісьменьнік}}
'''Васі́ль Кава́ль''' (сапр. ''Васіль Пятро́віч Кавалёў''; {{ДН|17|8| жніўня 1907}}, в. [[Сава (вёска)|Сава]], [[Горацкі павет]], [[Магілёўская губэрня]] — {{ДС|29|10| кастрычніка 1937}}) — беларускі [[пісьменьнік]].
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1925 навучаўся на агульнаадукацыйных курсах пры [[БСГА|Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі]] і восеньню паступіў у [[Магілеўскі пэдагагічны тэхнікум]], тады ж быў прыняты ў [[Маладняк (літаратурнае аб’яднаньне)|літаб’яднаньне «Маладняк»]]. Неўзабаве вярнуўся ў родную вёску. Пасьля навучаўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленьні пэдагагічнага факультэту [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]] (1926—1927, 1928-29), але кінуў вучобу і пайшоў на творчую працу. Пасьля другога расколу «Маладняка» ў 1928 абраны сябрам Цэнтральнага Бюро аб’яднаньня і ўведзены ў рэдакцыйную групу часопіса «Маладняк», дзе застаўся пасьля ўтварэньня [[БелАПП]]. У 1931 актыўны ўдзельнік Беларускага літаратурнага аб’яднаньня Чырвонай Арміі і Флёту. У 1932—34 служыў у войску, быў вайсковым журналістам газэты «Красноармейская правда» ў [[Смаленск]]у. Сябра [[Саюз пісьменьнікаў СССР|Саюзу пісьменьнікаў СССР]] з 1934. У 1936 рэпрэсаваны, асуджаны да найвышэйшай меры пакараньня.
 
3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]] (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Васіля Каваля прадугледжвалася «спальваць»<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Алесь Лукашук]].|загаловак=Мова гарыць (Загад № 33)|спасылка=http://imperiaduhu.by/gistoryia/gist-novychas/novy%20-20-1-BSSR/novy-20-1-BSSR/mova-garyc.html|выданьне=[[Спадчына (часопіс)|Спадчына]]|тып=часопіс|год=1996|нумар=3|старонкі=76—91|issn=0236-1019}}</ref>. 29 кастрычніка 1937 году расстраляны ў Менску ў ходзе [[Сьпіс дзеячоў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 году|масавага расстрэлу]] ў ізалятары [[КДБ БССР]].