Мікалай Гуткоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
'''Мікала́й Мака́равіч Гутко́ўскі''' ({{Нарадзіўся|2|8|1886|0|1}}, в. Забелы, [[Слуцкі павет (Расейская імпэрыя)|Слуцкі павет]], [[Менская губэрня]] — {{Памёр|8|2|1938}}) — юрыст, публіцыст, брат [[Павал Гуткоўскі|Паўла Гуткоўскага]].
 
У 1907—1908 настаўнічаў у мястэчку Багушэвічы Менскай губэрні. У 1908 быў адным з арганізатараў Беларускага студэнцкага зямляцтва ў [[Варшава|Варшаве]]. У 1912 скончыў юрыдычны факультэт [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскага ўнівэрсытэту]]. Пасьля служыў ў [[Варшава|Варшаве]], [[Масква|Маскве]]. У часе [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] мабілізаваны; юрысконсульт штаба Румынскага фронту. У 1917—1919 удзельнічаў у стварэньні беларускіх арганізацыяў у [[Адэса|Адэсе]]. Нейкі час знаходзіўся ў складзе войск Урангеля ў [[Крым]]е. З чэрвеня 1921 у [[Менск]]у. Працаваў навуковым сакратаром Акадэмцэнтру, юрысконсультам Наркамата асьветы БССР; адначасова з 1922 навуковы супрацоўнік [[Інбелкульт]]а, выкладчык [[БДУ]]. У 1924—1925 супрацоўнік Пастаяннага прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР. Пасьля ў СНК БССР. Дасьледаваў крыніцы заканадаўства БССР, функцыянаваньне цэнтральных органаў улады. Удзельнічаў у распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналёгіі. Аўтар успамінаў і артыкулаў па гісторыі беларускай культуры пачатку ХХ ст. Арыштаваны ДПУ БССР у 1930 па справе Саюза вызваленьня Беларусі. У 1934—1937 выконваў абавязкі загадчыка [[ФундамэнтальнаяФундаментальная бібліятэка БДУ|Фундамэнтальнай бібліятэкі БДУ]]. У 1937 вымушана з'язджае ў Маскву, дзе ўладкаваўся загадчыкам бібліятэкі Маскоўскага інжынерна-эканамічнага інстытута імя С. Арджанікідзэ. У кастрычніку 1937 арыштаваны паўторна, расстраляны і пахаваны ў 1938 на палігоне "Камунарка" ў Маскве. Рэабілітаваны пасьмяротна.
 
== Бібліяграфія ==