Наўгародзкая рэспубліка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: кірылічная «р»
Commons
Радок 54:
 
== Гісторыя ==
Наўгародзкая рэспубліка актыўна калянізавала землі на поўнач і ўсход да [[Арктычны акіян|Паўночнага Ледавітага акіяна]] і [[Урал|Ўрала]] ([[Югра|Югру]], [[Вятка|Вятку]], [[Перм]] і г. д.). Да Болатаўскага дагавору ([[1348]]) яна намінальна ўключала таксама тэрыторыю Пскоўскай фэадальнай рэспублікі. Органы кіраваньня — баярская рада, [[веча]], якое выбірала япіскапа (затым архіяпіскапа), пасадніка, тысяцкага. Князі запрашаліся па дагаворы зь вечам і былі галоўным чынам ваеначальнікамі. Разьвітая сыстэма мясцовага самакіраваньня існавала таксама ў іншых гарадзкіх цэнтрах. З усіх рускіх земляў Наўгародзкая рэспубліка падтрымлівала найбольш цесныя гандлёвыя і культурныя кантакты з [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропай]] (у тым ліку з [[Ганза|Ганзай]]й, якая трымала ў Ноўгарадзе буйную факторыю) і была самай эканамічна і культурна разьвітай часткай Русі. Адносна шырока была распаўсюджана пісьменнасьць, існавалі багатыя традыцыі летапісаньня (наўгародзкія летапісы зьмяшчаюць шмат каштоўных зьвестак па гісторыі [[ВКЛ]]); у канцы [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]] пачала пранікаць эўрапейская вучонасьць, зьявіліся першыя на Русі ерасі, паўставалі навуковыя гурткі.
 
Развіцьцё Наўгародзкай рэспублікі адбывалася ва ўмовах сталай агрэсіі з боку суседзяў: за сваю гісторыю яна 26 разоў ваявала са [[Швэцыя|Швэцыяй]]й і 11 разоў зь [[Лівонскі Ордэн|Лівонскім Ордэнам]]. Часта яе саюзьнікам у барацьбе зь імі выступала [[Полацкае княства]]. За першую палову [[13 стагодзьдзе|XIII стагодзьдзя]] Наўгародзкая рэспубліка адбіла каля 15 літоўскіх «набегаў»; пасьля буйнога паражэньня літоўцаў у [[1245]] з ВКЛ усталяваліся параўнаўча мірныя адносіны. З [[1330]]-х гадоў ВКЛ імкнулася ўсталяваць сюзэрэнітэт над Наўгародзкай рэспублікай (глядзі [[Нарымонт]]), што выклікала процідзеяньне [[Маскоўскае княства|Маскоўскага Вялікага княства]]. Гэта дазваляла Наўгародзкай рэспубліцы лавіраваць паміж гэтымі двума буйнымі дзяржавамі і працяглы час захоўваць незалежнасьць. Служылымі князямі часта запрашаліся князі з ВКЛ ([[Лугвен]], [[Нарымонтавічы]] і іншыя), якім традыцыйна прадастаўляліся для «кармленьня» [[Ладага]], [[Арэшак]], [[Карэла]], [[Капор’е]]. Паралельна з гэтай існавала «маскоўская сыстэма кармленьняў», куды запрашаліся служылыя князі з тэрыторый, падкантрольных Маскве. І Масква, і Літва актыўна ўмешваліся ў барацьбу наўгародзкіх «партый», падтрымліваючы сваіх прыхільнікаў ваеннай сілай (напрыклад, [[Альгерд]] у [[1345]]).
 
На працягу ўсяго свайго княжаньня [[Вітаўт]] пры падтрымцы [[Ягайла|Ягайлы]] імкнуўся ўсталяваць кантроль над Ноўгарадам і [[Пскоўская рэспубліка|Псковам]]. Яшчэ ў [[1389]] Лугвен склаў васальную прысягу Ягайлу як сюзэрэну Наўгародзкай рэспублікі (што трымалася ў тайне ад саміх наўгародцаў). Паводле ўмоў [[Салінскі дагавор|Салінскай дамовы]] ([[1398]]) і [[Рацёнскі дагавор|Рацёнскай дамовы]] ([[1404]]) прадугледжвалася садзейнічаньне Лівонскага Ордэна ў далучэньні Наўгародзкай рэспублікі да ВКЛ; у другой палове [[1410]]-х папы [[Ян XXIII (антыпапа)|Ян XXIII]] і [[Марцін V (папа рымскі)|Марцін V]] выдалі некалькі булаў, прызначаючы Вітаўта і Ягайлу генэральнымі вікарыямі Ноўгарада і Пскова, але ім удалося захаваць самастойнасьць. На працягу, прынамсі, двух наступных стагодзьдзяў перакананьне, што Ягайла і Вітаўт «валодалі» Ноўгарадам, было хаця і неабгрунтаваным, але дастаткова распаўсюджаным у Літве і Польшчы і доўгі час служыла падставай для прэтэнзій на «вяртаньне» Ноўгарада ў склад ВКЛ. Спрабуючы захапіць Ноўгарад, Вітаўт вёў супраць яго войны (асабліва маштабную ў [[1428]]), якія не прынеслі рэальных вынікаў.
 
Найбольшы росквіт эканомікі і культуры дасягнуты пры архіяпіскапе Яўфіміі II ([[1429]]—[[1458]]1429—1458), пасьлядоўным прыхільніку незалежнасьці. На працягу XV стагодзьдзя Наўгародзкае архіяпіскапства падпарадкоўвалася Ўладзімерскай (фактычна — Маскоўскай) мітраполіі толькі фармальна і мела цесныя кантакты з Кіеўскай (фактычна — Наваградзкай) мітраполіяй. Архіяпіскапы, юрысдыкцыя якіх пашыралася і на Пскоў, дэманстратыўна ўхіляліся ад удзелу ў царкоўных саборах у Маскве; у той жа час, прадстаўнікі Ноўгарада ўваходзілі ў дэлегацыю мітрапаліта [[Рыгор Цамблак|Цамблака]] на Канстанцкі сабор [[1414]]—[[1418]]. Аднак пасьля Яжэлбіцкага міра з Масквой ([[1456]]) ступень незалежнасьці Наўгародзкай фэадальнай рэспублікі ў правядзеньні зьнешняй палітыкі была значна абмежаваная. Пасьля сьмерці архіяпіскапа Ёны ў [[1470]], адчуваючы непазьбежнасьць страты незалежнасьці, кіруючыя колы Наўгародзкай рэспублікі схіляліся да збліжэньня з ВКЛ. Яны запрасілі да сябе з ВКЛ кіеўскага князя [[Міхаіл Алелькавіч|Міхаіла Алелькавіча]], зьбіраліся зацьвердзіць свайго новага архіяпіскапа ў кіеўскага мітрапаліта Грыгорыя Балгарына і былі гатовыя прызнаць [[Казімер Ягелончык|Казіміра ІV]] сваім сюзэрэнам. На гэтыя «лацінскія» сымпатыі Вялікага Ноўгарада, а галоўнае, на імкненьне пралітоўскай партыі захаваць наўгародзкую «даўніну», Масква адказала карнай выправай, у выніку якой Ноўгарад быў змушаны падпісаць [[Карастынскі мір]] ([[11 жніўня]] [[1471]]). Канчаткова незалежнасьць Наўгародзкай рэспублікі была ліквідаваная вялікім князем маскоўскім [[Іван III|Іванам ІІІ]] у [[1478]].
 
== Літаратура ==
Радок 72:
 
''Крыніца: Алесь Белы для [[Энцыклапедыя гісторыі Беларусі|ЭГБ]]''
{{Commonscat|Novgorod Republic}}
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Расеі]]