Шлях з варагаў у грэкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 37.212.121.55 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Legobot
д {{Гардарыкі}}
 
Радок 1:
[[Файл:Varangian routes.png|міні|300пкс|Шлях з варагаў у грэкі (фіялетавым колерам)]]
'''Шлях з варагаў у грэкі'''  — назва асноўнага міжнароднага гандлёвага шляху [[Русь|Русі]], які злучаў Паўночную Русь з Паўднёвай, [[Прыбалтыка|Прыбалтыку]] і [[Скандынавія|Скандынавію]] зь [[Бізантыйская імпэрыя|Бізантыяй]]. Меў два асноўныя адгалінаваньні, першае  — больш кароткае, з [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]] ў раку [[Заходняя Дзьвіна]], а зь яе некалькімі варыянтамі [[волак]]аў у [[Дняпро]], або [[Бярэзіна|Бярэзіну]], другі ішоў з Балтыйскага мора па рацэ [[Нява]] ў [[Ладаскае возера]], затым па рацэ [[Волхаў]] у [[Ільменскае возера]], далей па рацэ [[Ловаць]] і адтуль ужо волакам у Дняпро. Шлях з варагаў у грэкі быў зьвязаны зь іншымі воднымі шляхамі Русі  — Прыпяцка-Бускім і Заходнедзьвінскім, якія выводзілі у Заходнюю [[Эўропа|Эўропу]], Волскім, які выводзіў у [[Касьпійскае мора]], а таксама з больш дробнымі ўнутранымі шляхамі.
 
Упершыню назва сустракаецца ў [[Аповесьць мінулых гадоў|Аповесьці мінулых гадоў]]. Шлях паўстаў у канцы IX  — пачатку X стагодзьдзяў і быў адным з асноўных фактараў утварэньня Русі. Найвялікшае значэньне меў у X  — першай траціне XI стагодзьдзя. Паўднёвую яго частку добра ведалі бізантыйцы, паводле зьвестак [[Канстантын Барвянародны|Канстантына Барвянароднага]] (X ст.) [[крывічы]] і люнцыяне<ref>Пакуль ня высьветлена, што гэта за славянскае племя.</ref>  — славянскія плямёны, увясну сплаўлялі па дробных рэках ў [[Смаленск]], [[Любеч]], [[Чарнігаў]] вялікія (на 30—40 чал.) выдзяўбныя чаўны  — аднадрэўкі, якія затым сплаўляліся па Дняпры ў [[Кіеў]], дзе іх пераабсталёўвалі, загружалі таварам і адпраўлялі ўніз па Дняпры. Прайшоўшы 7 парогаў (найбуйнейшы Ненасыцецкі абыходзілі волакам), а таксама скалістае і вузкае месца Крарыйскую пераправу (дзе часта рабілі засаду [[печанегі]]), купцы спыняліся на выспе [[Хортыца]], затым, усталяваўшы ў [[Дняпроўскі ліман|Дняпроўскім лімане]] на чаўнах марскія ветразі, плылі ўздоўж заходняга берага Чорнага мора да [[Царград]]у. У другой палове XI — XIIXI—XII стагодзьдзях у сувязі з раздробленасьцю Русі і тым, што ў выніку гэтага нізоўі Дняпра апанавалі качэўнікі, а таксама ў сувязі з узмацьненьнем гандлёвых сувязяў з Заходняй Эўропай шлях з варагаў у грэкі саступіў месца Прыпяцка-Бускаму і Заходнедзьвінскаму.
 
З поўдня па шляху вазілі: зь Бізантыі  — [[віно]], затаўкі, ювэлірныя і шкляныя вырабы, дарагія тканіны, абразы, кнігі, з Кіева  — хлеб, розныя рамесныя і мастацкія вырабы, [[срэбра]] ў манэтах і іншае, з [[Валынь|Валыні]]  — шыфэрныя прасьніцы і іншае. З поўначы па шляху вазілі: са Скандынавіі  — некаторыя віды зброі і вырабы мастацкага рамяства, з Паўночнай Русі  — [[лес]], [[футра]], мёд, воск, з Прыбалтыйскіх земляў  — [[бурштын]].
 
== Крыніцы і заўвагі ==
{{зноскі}}
 
{{Гардарыкі}}
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (862—1236)]]