Вялікі Ноўгарад: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{Гардарыкі}}
 
Радок 54:
 
== Гісторыя ==
У Х стагодзьдзі на правым беразе ракі [[Волхаў]] існавала [[Гарадзішча (археалягічны аб’ект)|гарадзішча]], якое ў сярэдзіне Х стагодзьдзя злучылася з новымі сялібамі на левым беразе ў Новы горад. У ХІ стагодзьдзі Ноўгарад падзяляўся ракой Волхаў на Гандлёвую і Сафійскую часткі. У 1-й траціне ХІ стагодзьдзя князь [[Яраслаў Мудры]] заснаваў Княжацкі двор у Гандлёвай частцы побач з Торгам, дзе зьбіралася народнае [[веча]]. У 1044 годзе ў Сафійскай частцы збудавалі драўляны [[дзядзінец]]. У 1045—1050 князь [[Уладзімер Яраслававіч]] узьвёў 5-купальны [[Сафійскі сабор (Вялікі Ноўгарад)|Сафійскі сабор]], які стаў найбольш старажытным храмам Расеі. Пад сьценамі гэтага сабору сталі праводзіць веча. У 1113 годзе князь [[Мсьціслаў Уладзімеравіч]] заклаў каля Торга [[Мікольскі сабор (Вялікі Ноўгарад)|Мікольскі сабор]], які паўтараў дойлідзтва Сафійскага сабору. У ХІІ стагодзьдзі князь Усевалад узьвёў вакол Торга царкву Яна Хрысьціцеля на Апоках, храм сьвятога Юрыя і царкву Ўсьпеньня Багародзіцы. У 1207 годзе [[купцы]], якія гандлявалі з краінамі [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]], узьвялі побач зь Мікольскім саборам [[Царква Параскевы Пятніцы|царкву Параскевы Пятніцы]], якая лічылася апякункай гандлю і [[Рамяство|рамяства]] ды заступніцай жанчынаў. У ХІV стагодзьдзі горад атрымаў назву Вялікі Ноўгарад. Да ХV стагодзьдзя на месцы дзядзінца вакол Сафійскага сабору склалі муры Крамля з каменю, якія абліцавалі [[цэгла]]й. Даўжыня муроў склала 1500 мэтраў, таўшчыня  — ад 2 да 4 мэтраў, вышыня  — ад 8 да 12 мэтраў. Пры канцы ХV стагодзьдзя Княжацкі двор атрымаў назву Яраславава дварышча, бо ў ім перастаў жыць князь. У студзені 1570 году маскоўскі цар [[Іван Жахлівы]] ўчыніў разгром Ноўгарада сіламі [[Апрычніна|апрычнікаў]]<ref>{{Артыкул|аўтар=Дыяна Серадзюк.|загаловак=Што робіць горад чалавечным|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20131115/1384487030-shto-robic-gorad-chalavechnym|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=15 лістапада 2013|нумар=215 (27580)|старонкі=[http://zviazda.by/wp-content/uploads/2013/11/1384487000_6.pdf 6]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
{{Гардарыкі}}
 
[[Катэгорыя:Вялікі Ноўгарад| ]]