Маніхейства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
'''Манiхейства''', [[Рэлігія|рэлігія]], якая паўстала на схіле антычнасьці і раньняга Сярэднявечча дый дэкляравала аб'яднаньне ўсіх сусьветных рэлігіяў. Ідэалягічны падмурак закладзены ў III ст. старажытнапэрсыдзкім мысьляром [[Мані|Мані]]. Манiхейства вучыць, што матэрыя створаная злым богам ([[Дэміург|дэміургам]]), і толькі дух створаны добрым і вечным [[Бог|Бог]]ам. Маніхеі дзеляцца на дзьве групы — '''сьвецкія людзі''' і '''манахі''', прычым манахі займаюцца толькі духоўнай дзейнасьцю і не зьвязаныя ні з чым матэрыяльным.
 
Маніхейскі сьвятар (манах, "абраны") не ўжывае ў ежу мяса, віна, малака (гл. таксама [[Вэгетарыянства]]), чытае на працягу дня вялікую колькасьць малітваў. Яму варта ўхіляцца ад любой працы, акрамя зьвязанай з напісаньнем або перакладам тэкстаў, бо ў гэтым сьвеце толькі словы нематэрыяльныя. Сьвецкія людзі ня маюць асаблівых абавязкаў і па-сутнасьці не ўваходзяць у царкву, але ім рэкамендуецца падтрымліваць сьвятароў і чытаць рэлігійныя кнігі.
Радок 12:
Манiхейства было дзяржаўнай рэлігіяй [[Уйгурскі каганат|Уйгурскага]] і [[Хакаскі каганат|Хакаскага]] каганатаў да часоў мангольскіх заваёваў, а ў пэўных частках [[Сыбір]]ы захоўвалася і да часоў расейскіх заваёваў. На [[Енісей (рака)|Енісеі]] манiхеi мелі вялікія храмы і багатыя бібліятэкі. Усё гэта было разбурана качэўнікамі ў 12—13 ст.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Manichaeism|выгляд=міні}}
 
[[Катэгорыя:Рэлігія]]
 
[[ar:مانوية]]