Палямон (літоўскі князь): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
стыль
Радок 17:
Аўтары легенды даволі дрэнна ведалі геаграфію Вялікага Княства Літоўскага, таму ў ёй сустракаецца мноства геаграфічных памылак і недарэчнасьцяў. Апроч таго, існавалі шматлікія храналягічныя праблемы, а таксама неадпаведнасьць зь некаторымі іншымі крыніцамі. Праз тое, што вялікая частка тэксту датычыцца навакольляў [[Наваградак|Наваградку]], мяркуецца, што легенда магла паўстаць у гэтым месьце<ref name="ul_158">{{кніга|аўтар=[[Мікалай Улашчык|Улашчык М. М.]]|загаловак=Уводзіны ў вывучэньне беларуска-літоўскага летапісаньня|старонкі=158—159}}</ref>. Апроч таго, няма ніякіх довадаў існаваньня Палямона ў якасьці рэальнага сваяка Нэрона.
 
Легенда пра Палямона даволі шырока разглядалася ў гістарыяграфіі. Да публікацыі «[[Хроніка Быхаўца|Хронікі Быхаўца]]» шматлікіямногія аўтары былі пэўнымі ў тым, што легенду склаў [[Мацей Стрыйкоўскі]], хоць [[Васіль Тацішчаў]] зважаў на тое, што некаторыя элемэнты легенды сустракаюцца ў шэрагу больш раньніх гісторыкаў<ref>{{кніга|аўтар=[[Васіль Тацішчаў|Татищев В. М.]]|загаловак=История российская|месца=М., Л.|год=1962|том=I|старонкі=290}}</ref>. У гістарычнасьці легенды сумняваліся ўжо ў XVIII стагодзьдзі: [[Мікалай Карамзін]] пісаў, што зьвесткі пра паходжаньне ліцьвінаў «казачныя й відавочна засноўваюцца на здагадках»<ref>{{кніга|аўтар=Карамзин М. М.|загаловак=История государства Российского|месца=СПб.|год=1842|том=II, гл. II|старонкі=17}}</ref>.
 
Па выяўленьніВыявіўшы «Хронікі Быхаўца|Хроніку Быхаўца», [[Тэадор Нарбут]] меўвыказваў пэўнасьць ў верагоднасьці легенды, аднак прытым зьняпраўджваў вэрсію пра рымскае паходжаньне ліцьвінаў, лічачы іх нашчадкамі [[герулы|герулаў]]. Пазьней [[Ёсіф Ярашэвіч]], які выдаў зборную працу з гісторыі Літвы, хоць і прымаў шматлікія палажэньні Нарбута, назваў легенду пра перасяленьне ліцьвінаў з Італіі «сапраўднай байкай»<ref name="ul_171">{{кніга|аўтар=[[Мікалай Улашчык|Улащик Н. Н.]]|загаловак=Введение в изучение белорусско-литовского летописания|месца=М.|выдавецтва=Наука|год=1985|старонкі=171—172}}</ref>. У сучаснай гістарыяграфіі легенда не разглядаецца як гістарычныя зьвесткі.
 
== Крыніцы ==