Жыгімонт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 4:
Жыгімонт — беларуская форма старажытнага пашыранага [[Германскія мовы|германскага]] ([[Гоцкая мова|гоцкага]]) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў<ref>Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 14.</ref>. Гісторык [[Павал Урбан]] у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» таксама прыводзіць дакладныя германскія адпаведнікі імёнаў [[Альгерд]]а і [[Любарт]]а. Апроч таго, да германскага паходжаньня ён меркавана залічвае імёны [[Вітаўт (імя)|Вітаўт]] (Вітольд), [[Уладзімер]] (Вальдэмар), [[Рагвалод]] (Рэгінальд), [[Рагнеда]] (Райнільда) ды некаторыя іншыя<ref>{{Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1к}} С. 47.</ref>.
 
Славянская і германская формы гэтага імя атаясамліваліся з даўніх часоў, пра што сьведчыць, сярод іншага, напісаньне імя [[Жыгімонт Люксэмбурскі|Жыгімонта Люксэмбурскага]] ў выкананым на загад [[Сьпіс польскіх манархаў|караля]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Казімер Ягелончык|Казімера Ягайлавіча]] кірылічным надпісе ў Сьвятакрыскай капліцы Кракаўскага каралеўскага замка<ref>Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 213.</ref><ref>Дашкевич Н. П. Заметки по истории Литовско-Русского государства. — Киев, 1885. С. 108.</ref>:
{{Цытата|К ухвале іменя найвышшага Бога Айца ўсемагушчага, пабудавана касьцёлу сяя капліца, павяленьнем вялікага а праслаўнага Караля, прасьветнага Казіміра з Боскай міласьці Польскага і Вялікага Князя Літоўскага, Троцкага і Жамойцкага, і Княжаця Прускага, Пана і дзедзіча тых і іных многа земь Гаспадара, і яго каралевяй пранайясьнейшай паняй Элізабэты з пакаленьня Цэсарскага продка пранайясьнейшага '''Жыгімонта''' Пана земь Ракускай, Чэскай, і Вугорскай}}