Валянцін Рабцэвіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
катэгорыі
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Выява:Rabcevich.jpg|thumb|164px|Валянцін Рабцэвіч]]
'''Рабцэвіч Валянцін Навумавіч''' ([[26 лютага]] [[1934]] в. Красная, [[Кіраўскі раён]] – [[29 траўня]] [[2008]], [[Менск]]) — беларускі гісторык, нумізмат, архэоляг. Кандыдат гістарычных навук з [[1965]], з [[1997]] - прафэсар . Лічыцца адным з заснавальнікаў [[Беларуская нумізматыка|беларускай нумізматыкі]].
 
Скончыў [[БДУ]] ў [[1957]] годзе. У [[1957]]-[[1959]] – супрацоўнік арганізацыйнай групы Дзяржаўнага музэя [[БССР]]. Навучаўся ў асперантуры Дзяржаўнага Эрмітажу СССР пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук І.Г. Спаскага ў [[1959]]-[[1963]]. У [[1964]] пасьпяхова абараніў кандыдацкую, а ў [[1995]] - доктарскую дысэртацыю. З [[1963]] працаваў на [[Гістарычны факультэт БДУ|гістарычным факульцеце БДУ]], напачатку выкладчыквыкладчыкам, з [[1970]] - дацентдацентам кафэдры гісторыі старажытнага сьвету і сярэдніх вякоў, з [[1973]] – катэдры архэалёгіі, этнаграфіі і дапаможных дысцыплін БДУ, з [[1997]] - прафэсар.
 
Вывучаў гісторыю грашовага звароту на землях [[ВКЛ]] і Кароны, тапаграфію манэтных скарбаў на Беларусі. Аўтар клясычных манаграфій ''О чем рассказывают монеты'', ''Нумизматика Беларуси'', ''Российско-польские монетные эмиссии эпохи Петра I'', больш 70 навуковых прац і 300 навукова-папулярных артыкулаў у перыёдыцы і эцыкляпедычных выданьнях.
 
На аснове уласнай калекцыі манэт стварыў [[нумізматычны кабінэт БДУ]]. Прадстаўляў [[Беларусь]] у Нумізматычнай камісыі Нацыянальнага камітэту гісторыкаў [[СССР]].