Юры Беленькі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Няма апісаньня зьменаў
 
Радок 34:
 
== Парлямэнцкая дзейнасьць ==
Сябра [[Беларускі Народны Фронт Адраджэньне|Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне»]] з моманту яго заснаваньня ў 1988 г. У 1990 г. быў абраны дэпутатам [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|Вярхоўнага Савету]] Рэспублікі Беларусь [[Сьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьня|12-га скліканьня]] і дэпутатам Менскага гарадзкога савету. Працаваў у складзе [[Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту Адраджэньне|Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту Адраджэньне]] ў Вярхоўным Савеце Беларусі, быў чальцом плянавай і бюджэтна-фінансавай камісіі Вярхоўнага Савету<ref>[https://web.archive.org/web/20160305014936/http://kamunikat.org/download.php?item=1841.html Сьпіс беларускіх палітыкаў] // Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.: Зборнік аналітычных артыкулаў. [[Канцэпцыя]] Казанэцкі П., Булгакаў В.; Рэд. Булгакаў В. — Варшава: Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne IDEE, Аналітычная Група. 2001. ISBN 83-916658-0-1</ref>. Адзін з аўтараў «Канцэпцыі эканамічнай рэформы ў Беларусі», распрацаванай і прадстаўленай Беларускім Народным Фронтам. СааўтарСуаўтар канцэпцыі па пераходу БССР да рынкавай эканомікі (восень 1990), [[Канцэпцыя|канцэпцыі]] эканамічнай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь (вясна 1992), асноўныя кірункі рэформаў для выхаду з крызісу (перадвыбарная эканамічная плятформа ОФЗ — увесну 1995 году), Закона аб банках, а таксама банкаўскіх і іншых законапраектаў. Юры Беленькі ўдзельнічаў у распрацоўцы ды прыняцьці Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў на пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету 24—25 жніўня 1991 году, на працягу якой абвясьцілі незалежнасьць Беларусі. Уваходзіў у склад Ценявога кабінэту [[Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту Адраджэньне|Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту Адраджэньне]], у красавіку 1995 г. браў удзел у галадоўцы дэпутатаў БНФ супраць ініцыяванага Лукашэнкам [[Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году|рэфэрэндуму]]. У ноч з 11 на 12 красавіка разам зь іншымі пратэстоўцамі падвергнуўся незаконнаму нападу спэцназа ў масках, быў зьбіты й выцягнуты па падлозе з будынку парлямэнта. Пасьля чаго яго й іншых пратэстоўцаў некаторы час вазілі па Менску, а потым выкінулі ў цэнтры гораду. 13—14 красавіка 1995 году ён браў удзел у працэсе ў Канстытуцыйным судзе, у якім апазыцыя БНФ абвінаваціла Лукашэнку ў манапалізацыі сродкаў масавай інфармацыі. У той жа год Юры Беленькі зноў браў удзел у парлямэнцкіх выбарах у Куйбышаўскай выбарчай акрузе № 249 гораду Менску. Ён атрымаў 58% галасоў, але яго кандыдатура была без тлумачэньня прычын выдалена зь сьпісу дэпутатаў. Усе скаргі ды лісты, што дасылаліся ім у розныя дзяржаўныя ўстановы з мэтай тлумачэньня сытуацыі былі праігнараваныя. З 1995 г. па цяперашні час зьяўляецца намесьнікам старшыні Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне», а з 1999 году і [[Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ|Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ]].
 
== Палітычная дзейнасьць пасьля 1995 году ==