Ільля Капіевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Дзейнасьць: +Крыніца
+
Радок 13:
 
== Біяграфія ==
[[Файл:Linguam Moscoviticam. Языка Московского (1706).jpg|значак|зьлева|{{мова-ru|Руковедение в грамматику славенороссийскую или московскую. К употреблению учащихся языка московского|скарочана}} = {{мова-la|Manuductio in Grammaticam. In Sclavonico Rosseanam. Seu Moscoviticam in Usum discentium linguam Moscoviticam|скарочана}}), 1706 г.]]
 
Нарадзіўся хутчэй за ўсё на [[Слуцкае княства|Случчыне]] (або ў [[Амсьціслаў|Амсьціславе]]<ref name="Viacorka">[[Вінцук Вячорка|Вячорка В.]] Хто стварыў літары, якімі мы сёння карыстаемся? // {{Літаратура/100 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі|к}} С. 46.</ref>). Навучаўся ў [[Слуцкая гімназія|Слуцкай кальвінісцкай школе]]. З прычыны зямельных спрэчак зь [[Езуіты|езуітамі]] мусіў зьехаць зь Вялікага Княства Літоўскага. Трапіў у [[Нідэрлянды|Галяндыю]], дзе заняўся выдавецкай дзейнасьцю. У Галяндыі сустракаўся з маскоўскім гаспадаром [[Пётар I|Пятром I]]. У час [[вялікае пасольства|вялікага расейскага пасольства]] ў Галяндыі як знаўца многіх моваў быў настаўнікам Пятра I. У 1700 годзе заснаваў у Амстэрдаме друкарню.
 
Радок 20 ⟶ 22:
Мае вялікую заслугу ў распрацоўцы графалягічнай сыстэмы, зробленай на аснове шрыфта [[Францішак Скарына|Францішка Скарыны]] з улікам літараў лацінскай абэцэды. У 1708 годзе літары гэтай сыстэмы як грамадзянскія (нецаркоўныя) зацьвердзіў маскоўскі гаспадар [[Пётар I]] дзеля [[Расейская мова|расейскай мовы]]. Да гэтага часу імі карыстаюцца [[беларусы]], [[расейцы]], [[украінцы]], [[баўгары]], [[сэрбы]] і [[македонцы]]. Мовазнаўца [[Ян Станкевіч]] назваў гэты шрыфт ''капіеўкаю''<ref name="Viacorka"/>.
 
У 1699—1706 гадох у [[Амстэрдам]]е выдаў каля 20 кніг асьветніцкага характару, якія ўпершыню выйшлі [[Расейская мова|расейскай мовай]]<ref name="Arlou-2012-289"/>: арытмэтыку, расейска-лаціна-нямецкі, расейска-лаціна-галяндзкі слоўнікі, падручнікі. У сваіх «Уводзінах у граматыку славянарасейскую або маскоўскую. Да ўжытку навучэнцам маскоўскай мовы» (1706 год) засьведчыў называньне расейскай мовы «маскоўскай мовай».
 
Склаў [[канкарданс]] да [[Біблія|Бібліі]], пераклаў [[Катэхізыс]]. Пераклаў і выдаў байкі [[Эзоп]]а. Аўтар першай на расейскай мове мапы зорнага неба.