Пётар Татарыновіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 20:
Пад час душпастырскай дзейнасьці ў [[Пінская дыяцэзія|Пінскай дыяцэзіі]] далучыўся да беларускай культурна-асьветніцкай і рэлігійнай працы. Вёў казаньні на беларускай мове, дапамагаў беларускім вуніяцкім парафіям у [[Альпені]], [[Дзеляцічы|Дзяляцічах]], [[Хутары|Хутарах]] і інш. Заснаваў [[Саюз каталіцкай моладзі]] ў [[Баранавічы|Баранавічах]].
 
З 1929 году супрацоўнічаў зь Беларускім Каталіцкім Выдавецтвам. Пісаў для беларускіх рэлігійных выданьняў «[[Krynica]]», «[[Хрысьціянская Думка|Chryścijanskaja Dumka]]». Друкаваўся на старонках беларускага вуніяцкага часопіса «[[Да злучэньня]]» (1932—1937). Перакладаў на беларускую мову творы дацкага паэта І. Ёргенсэна (у 1926 годзе ў Вільні выдаў яго рэлігійна-філязофскі нарыс «Прыпавесьці»). Супрацоўнічаў з вуніяцкімі сьвятарамі [[Антон Неманцэвіч|А.Неманцэвічам]] і [[Вацлаў Аношка|Вацлавам Аношкам]]. Сябраваў з шчырым і ідэйным беларусам [[Кс. Антоні Дулінец|кс. Антоніям Дулінцам]].
 
Вядома, што кс. Татарыновіч шмат разоў прыяджаў да беларускага пробашча ўніяцкай парафіі в. [[Альпень]] на Палесьсі [[Вацлаў Аношка|Вацлава Аношкі]], дзе дапамагаў у пастырскай дзейнасьці. Тамака ён запомніўся таксама выдатнымі беларускімі прамовамі.