Макшанская мова: розьніца паміж вэрсіямі

д
{{Мардва}}
Няма апісаньня зьменаў
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
д ({{Мардва}})
| Выява =
}}
'''Макша́нская мова'''  — фіна-вугорская мова мардоўскае падґрупы фіна-волскае ґрупы фіна-вугорскіх моваў, на якой размаўляе [[фіна-вугры|фіна-вугорскі]] народ [[макша (народ)|макша]].
 
Распаўсюджаная на захадзе рэспублікі Мардовія, у суседніх рэґіёнах ([[Ніжагародзкая вобласьць|Ніжагародзкая]], [[Ульянаўская вобласьць|Ульянаўская]], [[Пензенская вобласьць|Пензенская]], [[Разанская вобласьць|Разанская]] вобласьці, рэспубліка [[Чувашыя]]), а таксама ў асобных раёнах [[Арэнбурская вобласьць|Арэнбурскае]] й [[Тамбоўская вобласьць|Тамбоўскае]] вобласьцяў, рэспублік [[Татарстан]] і [[Башкартастан]], [[Сыбір]]ы.
Колькасьць носьбітаў макшанскае і эрзянскае мовы вылічыць і ўстанавіць дакладна вельмі цяжка з нагоды вузка распаўсюджанай этнічнае самасьвядомасьці сярод макшанаў і эрзянаў і традыцыйнасьці ўжываньня ў стаўленьні адначасова да двух народаў разам этноніму «мардва». Часта макшане й эрзяне ўказваюць сваю нацыянальнасьць як мардва, а сваю размоўную мову як мардоўскую (перапісы насельніцтва Расеі [[2002]] і [[2010]] гадоў).
 
У 2002 годзе пры перапісе насельніцтва Расеі прыкладна 610 000 чалавек<ref>[https://web.archive.org/web/20120414202119/http://www.perepis2002.ru/ct/html/TOM_14_27.htm Распространенность владения языками (кроме русского). Перапіс насельніцтва Расеі, 2002  г.]{{ref-ru}}</ref> указалі сваё валоданьне мардоўскай, макша-мардоўскай і эрзя-мардоўскай мовамі. Паводле перапісу насельніцтва Расеі 2010 году прыкладна 390 000 чалавек указалі валоданьне мардоўскай мовай, зь іх толькі 2025 чалавек указалі валоданьне макшанскай<ref>[http://gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/per-itog/tab6.xls Перапіс насельніцтва Расеі 2010  г.]</ref>.
 
Улучана ў Атляс зьнікаючых моваў паводле вэрсіі [[ЮНЭСКО]]<ref>[https://web.archive.org/web/20120627041634/http://www.unesco.org/culture/languages-atlas/index.php UNESCO Atlas of the World'sWorld’s Languages in Danger]{{ref-en}}</ref>.
 
== Агульная характарыстыка ==
 
=== Пісьмовасьць ===
Першыя запісы на мардоўскіх мовах адносяцца да канцу [[17 стагодзьдзе|17 ст.]], яны былі выкананы галяндзкім вандроўнікам Нікаляасам Вітсэнам. У сярэдзіне [[19 стагодзьдзе|19 ст.]] у выдадзеных макшанскіх і эрзянскай ґраматыках ужываўся [[лацінскі альфабэт]], які засноўваўся на фанэтычным прынцыпе.
Макшанская мова падзяляецца на 5 дыялектаў: заходні, паўднёва-ўсходні, пераходны дыялект паміж заходнім і паўднёва-ўсходнім, цэнтральны дыялект і зьмяшаныя гаворкі.
 
* Заходні (зубу) дыялект  — распаўсюджаны на крайнім захадзе Мардовіі, у Зубава-Палянскім і часткова ў Тарбееўскім раёнах.
* Зьмяшаныя гаворкі  — распаўсюджаныя ў раёнах цеснага кантактаваньня макшанаў з эрзянамі і сярод макшанскае меншасьці ў іншых рэґіёнах Расеі.
* Паўднёва-ўсходні  — распаўсюджаны ў цэнтральнай частцы поўдня Мардовіі.
* Пераходны дыялект  — распаўсюджаны на захад ад цэнтру рэспублікі, паміж заходнім і паўднёва-ўсходнім дыялектамі.
* Цэнтральны дыялект  — распаўсюджаны на поўначы і значнай частцы цэнтру рэспублікі.
 
== Грамадзкае жыцьцё ==
 
На макшанскай мове выдаецца ґазэта «Мокшень правда», а таксама часопісы «Мокша» і «Якстерь тяштеня».
 
== Спасылкі ==
{{interwiki|mdf|макшанскай|}}
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{interwiki|mdf|макшанскай|}}
 
{{Фіна-вугорскія мовы}}
{{Мардва}}
 
[[Катэгорыя:Мовы Расеі]]
158 202

зьмены