Мая Львовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 3 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Дададзеныя катэгорыі і націск
 
Радок 12:
| Мова3=сэрбская
}}
'''МаяМáя ЛьвовічЛьвóвіч''' ({{мова-укр|Майя Львович}}; 23 красавіка 1933, [[Адэса]], [[Украіна]] — 13 ліпеня 2015, [[Харкаў]], [[Украіна]]) — украінская і беларуская [[паэтка]], [[перакладніца]], [[мовазнаўца]]. СяброўкаСябра [[Саюз пісьменьнікаў Украіны|Саюзаў пісьменьнікаў Украіны]] (з 1984) і Беларусі (з 1996)<ref> К. М. Лагоза. Львович Майя Давидівна // Енциклопедія Сучасної України: електронна версія [веб-сайт] / гол. редкол.: І. М. Дзюба, А. І. Жуковський, М. Г. Железняк та ін.; НАН України, НТШ. Київ: Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2017. URL: http://esu.com.ua/search_articles.php?id=59706 (дата звернення: 11.03.2021).</ref>.
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзілася Мая Львовіч 23 красавіка 1933 г. у Адэсе. Ейныя бацька і маці ў 1930 г. перасяліліся ва ўкраінскі горад зь Беларусі, калі пад [[Рэпрэсіі ў БССР|рэпрэсіі]] патрапілі іх сем’і. Бацька, скончыўшы Адэскі інстытут сувязі, атрымаў накіраваньне на працу ў [[Харкаў]]. Туды ў 1938 г. і пераехалі Львовічы з пяцігадовай дачкой. У верасьні 1941 г. маці з дочкамі адправілася ў [[Эвакуацыя|эвакуацыю]]. Яны аселі ў мястэчку Алга [[Акцюбінская вобласьць|Акцюбінскай вобласьці]] ў [[Казахстан]]е, дзе правялі каля двух гадоў. Там упершыню пачула [[Украінская мова|ўкраінскую мову]], у якую адразу закахалася<ref>Святлана Зайцава, ''[http://pawet.net/ns/2015/30/%E2%84%96_30_(1233).html Лёс вясёлкі''(Памяці Маі Львовіч)]''</ref>. У 1957 годзе скончыла [[Харкаўскі ўнівэрсытэт]]. Працавала [[Карэктарка|карэктаркай]] ў харкаўскім [[Выдавецтва|выдавецтве]] «Прапор»<ref>Олександра Ковальова, ''Крила ластівки'', https://kharkiv-nspu.org.ua/archives/5863</ref>. У 1971-м яна ўпершыню наведала [[Беларусь]], а потым прыязджала ў [[Менск]] і на [[Гомельская вобласьць|Гомельшчыну]] некалькі разоў<ref>Адам Мальдзіс, ''Пяцімоўная паэтэса'', ''БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ'', 4.08.2015, https://web.archive.org/web/20210516123259/https://www.sb.by/articles/pyats-mo-naya-paetesa.html</ref>. Мая Львовіч называла сябе ўкраінска-беларускай габрэйкай<ref>Святлана Зайцава, ''Лёс вясёлкі''(Памяці Майі Львовіч)'',<nowiki>http://pawet.net/ns/2015/30/%E2%84%96_30_(1233).html</nowiki>''</ref>.
 
== Творчасьць ==
Творчы шлях М. Львовіч пачынала як [[перакладніца]]. Валодала [[Нямецкая мова|нямецкай]], [[Чэская мова|чэскай]], [[Польская мова|польскай]], [[Сэрбская мова|сэрбскай]], [[Расейская мова|расейскай]], [[Беларуская мова|беларускай]], [[Украінская мова|украінскай]] ды [[Мова|мовай]] [[ідыш]]. Большасьць ейных кнігаў зьяўляліся адразу на дзьвух мовах — па-украінску і па-беларуску: «Цяпельца. Вогник» (Х., 1995), «У зязюльчинім борку. У зозульчинім борку» (К., 2002). [[Адам Мальдзіс]], які быў знаёмы і ліставаўся зь ёю, называў яе пяцімоўнай паэткай<ref>Адам Мальдзіс, ''Пяцімоўная паэтэса'', ''БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ'', 4.08.2015,
https://web.archive.org/web/20210516123259/https://www.sb.by/articles/pyats-mo-naya-paetesa.html</ref>. Бо акрамя расейскай, украінскай і беларускай моваў паэтка пісала вершы па-сэрбску і на ідыш. Аўтарка пераклала з беларускай на ўкраінскую творы А. [[Алесь Адамовіч|Адамовіча]], [[Янка Брыль|Я. Брыля]], У. Калесьніка. Шмат перакладала паэзію: [[Янка Купала|Я. Купалу]], [[Максім Багдановіч|М. Багдановіча]], а таксама шматлікіх іншых паваенных паэтаў і паэтак. [[Сяргей Панізьнік]] называў яе «сувязысткай творчых матэрыкоў»<ref>''Сувязістка творчых мацерыкоў — Сяргей Панізнік да юбілею Маі Львовіч'',https://web.archive.org/web/20210303171721/https://lit-bel.org/news/Suvyazstka-tvorchih-matseriko--Syargey-Panznk-da-yubleyu-Ma-Lyvovch-3780/</ref>. Напачатку 1960-х гадоў Мая зацікавілася вершамі сэрбскай паэткі [[Дэсанка Максімавіч|Дэсанкі Максімавіч]] (1898—1993), [[Народны паэт|народнай паэткі]] [[Югаславія|Югаславіі]]. Маладая перакладніца пераклала найболей упадабаныя ёй вершы і адправіла іх Д. Максімавіч для аўтарызацыі. У тыя гады паэзія класыкініклясыкіні югаслаўскай літаратуры [[Дэсанка Максімавіч|Дэсанкі Максімавіч]] яшчэ не перакладалася на ўкраінскую мову. Д. Максімавіч дасланыя пераклады прыйшліся па душы. Завязалася перапіска. Падборкі вершаў выбітнай сербскай паэткі ў перакладзе М. Львовіч пачалі зьяўляцца на старонках украінскіх рэспубліканскіх часопісаў, пасля ўвайшлі ў зборнік вершаў Д. Максімавіч «Лірика» (Кіеў, 1985). Апрача перакладаў Мая Львовіч сама пісала вершы па-сэрбску<ref>Святлана Зайцава, ''Лёс вясёлкі''(Памяці Майі Львовіч)'', http://pawet.net/ns/2015/30/%E2%84%96_30_(1233).html </ref>. Адначасова з паэтычнай творчасьцю і перакладніцкай дзейнасьцю Мая Львовіч актыўна вяла і грамадзкую. На ейнай кватэры часта зьбіраліся харкаўскія беларусы і [[Беларусістыка|беларусісты]] — на чале з дацэнткай унівэрсытэту Аляксандрай Кавалёвай. Пэтка таксама рыхтавала ўкраінска-беларускі сынанімічны слоўнік<ref>Адам Мальдзіс, ''Пяцімоўная паэтэса'', ''БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ'', 4.08.2015,
https://web.archive.org/web/20210516123259/https://www.sb.by/articles/pyats-mo-naya-paetesa.html</ref>.
 
Радок 40:
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Львовіч, Мая}}
[[Катэгорыя:Беларуска-ўкраінскія літаратурныя стасункі]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Харкаве]]
[[Катэгорыя:Беларускія перакладчыцы]]
[[Катэгорыя:Беларускія паэткі]]
[[Катэгорыя:Украінскія паэткі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 23 красавіка]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1933 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Адэсе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Харкаве]]
[[Катэгорыя:Памерлі 13 ліпеня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 2015 годзе]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя ў Харкаве]]
[[Катэгорыя:Украінскія перакладчыкі]]
[[Катэгорыя:Украінскія мовазнаўцы]]
[[Катэгорыя:Паліглёты]]