Узбэцкая мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Няма апісаньня зьменаў
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 16:
|Код па SIL =
}}
'''Узбэ́цкая мова''' (O‘zbek tili, o‘zbekcha/Ўзбек тили, ўзбекча) — [[цюрскія мовы|цюрская]] мова, афіцыйная мова [[Узбэкістан|Ўзбэкістану]]. У сьвеце налічваецца каля 1832 мільёнаў носьбітаў узбэцкае мовы, большасьць ва Ўзбэкістане.
 
Узбэцкая мова распаўсюджаная ў асноўным ва Ўзбэкістане (дзяржаўная мова краіны), часткова ў іншых сярэднеазіяцкіх дзяржавах былога СССР, у [[Аўганістан]]е (паводле новае канстытуцыі адна з трох дзяржаўных моваў краіны, побач з [[пашту]] і [[дары]]) і [[Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён|Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне]] КНР. У СССР, паводле попісу [[1989]] году, было каля 16,7 млн узбэкаў (трэці па колькасьці этнас СССР пасьля [[расейцы|расейцаў]] і [[украінцы|ўкраінцаў]]), зь якіх каля 16,4 млн назвалі ўзбэцкую [[родная мова|роднай мовай]]; у Аўганістане ўзбэкаў каля 1,2 млн; з улікам хуткага росту ўзбэцкага насельніцтва сучасныя лічбы вышэйшыя; узбэцкая — адна з самых буйных цюрскіх моваў побач з [[турэцкая мова|турэцкай]] і [[азэрбайджанская мова|азэрбайджанскай]].