Гэнрык Бэта: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Асоба}} '''Гэнрык Бэта''' ({{ДН|7|11|1886}} — {{ДС|1|10|1965}}; Псэўданімы: ''H.Biarozka''; ''Бяроз...'
 
выпраўленьне парамэтру {{Commons}}
 
Радок 1:
{{Асоба}}
'''Гэнрык Бэта''' ({{ДН|7|11| лістапада 1886}}{{ДС|1|10| кастрычніка 1965}}; Псэўданімыпсэўданімы: ''H.Biarozka''; ''Бярозка''; ''Генрык Бярозка'') — беларускі і польскі грамадзкі і рэлігійны дзеяч, каталіцкі сьвятар.
 
== Жыцьцяпіс ==
Родам з-пад [[Сухаволя|Сухавол]]і [[Сакольскі павет|Сакольскага павет]]у (сучасн. [[Падляскае ваяводзтва]], Польшча). Скончыў [[Сейненская духоўная сэмінарыя|духоўную сэмінарыю]] ў [[Сейны|Сейнах]], дзе навучаўся разам з многімі прадстаўнікамі летувіскага духавенства.
 
У 1908—1912 гадах вучыўся ў [[Пецярбургзкая каталіцкая духоўная акадэмія|каталіцкай духоўнай акадэміі]] ў [[Пецярбург]]у, сярод беларускіх сэмінарыстаў прапагандаваў ідэю ўжываньня роднай мовы ў душпастырскай дзейнасьці.<ref name="Наша вера. 2003. № 224">Наша вера. 2003. № 2(24).</ref>
 
Потым — прафэсар духоўнай сэмінарыі ў Сейнах,<ref>[[Я. Станкевіч]]. З гісторыі Беларусі. Мюнхен. 1958. С. 71.</ref> у 1920-я годы рэктар духоўнай сэмінарыі ў [[Ломжа|Ломжы]]. Віцэ-афіцыял Ломжынскай катэдральнай капітулы (з 26.04.1929). Сябра рады прасынадальных экзамэнатараў.
 
Напярэдадні [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] працаваў на пасадзе рэктара Місіянэрскага інстытуту ў [[Ломжа|Ломж]]ы. Быў сталым падпісчыкам газэты «[[Chryścijanskaja Dumka]]».
 
У гады вайны і ў пасьляваенны час па-ранейшаму жыў і працаваў у Ломжы. Займаўся выкладчыцкай і душпастырскай дзейнасьцю, гаспадарчымі і грамадзкімі справамі. З 1952 году служыў пробашчам у парафіі [[Чыжаў]] [[Ломжынская дыяцэзія|Ломжынскай дыяцэзі]]і. У 1956 годзе абраны прасінадальным экзамэнатарам. Сябра Ломжынскай дыяцэзіяльнай гаспадарчай рады.<ref>Беларускія рэлігійныя дзеячы…</ref>
 
Папулярызаваў [[пчалярства]], якое лічыў адным са сродкаў паляпшэньня дабрабыту селяніна. У 1911 выдаў у Пецярбургу на [[беларуская мова|беларускай мов]]е ([[беларускі лацінскі альфабэт|лацінкай]]) брашуру «Пчаліна — жывёлка малая, а карысьці дае многа», у якой зьмясьціў чарцяжы [[вулей|вульля]], апісаў віды работ пчаляра ў залежнасьці ад пораў годагоду. Супрацоўнічаў з каталіцкай газэтай [[Biełarus (1913)|«Biełarus»]], рэдакцыя якой выдала ў 1915 асобнай кніжкай яго сцэнічны твор «Бэтлейка» (ананімна).<ref name="Наша вера. 2003. № 224"/>
 
Сваё разуменьне і адносіны да беларускага нацыянальна-рэлігійнага руху прадставіў яшчэ на пачатку 1920-х гадоў у адным ззь лістоў да вядомага дзеяча беларускага хрысьціянскага руху [[Адам Станкевіч|Адама Станкевіча]]. Падкрэсьліваючы факт адраджэньня Беларусі, ён пісаў:
{{Цытата|Беларусы, як і кожны іншы народ, маюць права на адраджэньне. [...] Рухам гэтым будуць кіраваць альбо сумленныя і ахвярныя людзі, альбо ашуканцы. Саветы несумненна выкарыстаюць гэты рух для сваіх мэт.}}
 
== Крыніцы ==
Радок 25:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [http://slounik.org/146807.html Беларускія рэлігійныя дзеячы (XX ст.). Даведнік] на slounik.org